Эканамічны ўніверсітэт у Браціславе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Эканамічны ўніверсітэт у Браціславе
Ekonomická univerzita v Bratislave
EUBA9.jpg
Арыгінальная назва Ekonomická univerzita v Bratislave
Міжнародная назва University of Economics in Bratislava
Заснаваны 1940
Студэнты 13 000
Размяшчэнне Браціслава
Сайт euba.sk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эканамічны ўніверсітэт у Браціславе — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Браціславе.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Найстарэйшая ВНУ эканамічнай скіраванасці ў Славакіі. Паўстаў у 1940 годзе як прыватная Вышэйшая камерцыйная школа ў Браціславе. У 1945 годзе быў нацыяналізаваны і перайменаваны ў Славацкую вышэйшую камерцыйную школу. У 1949 годзе назва была заменена на «Вышэйшая школа гаспадарчых навук», а ў 1952 годзе — на «Вышэйшая эканамічная школа». Цяперашняя назва была прысвоена ўстанове ў 1992 годзе.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт народнай гаспадаркі
  • Факультэт камерцыі
  • Факультэт гаспадарчай інфарматыкі
  • Факультэт прадпрымальніцкага менеджменту
  • Факультэт міжнародных адносін
  • Факультэт прыкладных моў
  • Гаспадарча-прадпрымальніцкі факультэт у Кошыцах

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]