Эканоміка Літвы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вільнюс-сіці

Эканоміка сучаснай Літвы, як і яе балтыйскіх суседзяў, сфармавалася ў выніку перабудовы гаспадаркі з планавага ўзору на рынкавы пасля распаду СССР і інтэграцыі ў Еўрапейскі саюз. Гэтыя працэсы прывялі да фактычнага знікнення галін цяжкай прамысловасці, павелічэння ролі і долі сферы паслуг (да амаль 70 %), імклівага росту агульнага дабрабыту. Сённяшняя Літва мае адкрытую эканоміку са змешанымі формамі ўласнасці з выскоім даходам паводле класіфікацыі Сусветнага банку[1]. Узровень эканамічнага развіцця Літвы некалькі вышэйшы за сярдні па Усходняй і Цэнтральнай Еўропе і саступае Паўночнай Еўропе, куды Літву афіцыйна адносяць з 2017 года. ВУП на душу насельніцтва па ППЗ у 2018 складае амаль 35000. З 2015 Літва з'яўляецца часткай еўразоны. З ліпеня 2018 з'яўляецца ўдзельнікам АЭСР. У першым квартале 2018 сярэдні заробак літоўцаў склаў 700 еўра за вылікам падаткаў, памер пенсіі - 307 еўра[2].

Асабліва хуткімі тэмпамі літоўская эканоміка развівалася ў 2000-2007 гг, за што Літва разам з Латвіяй і Эстноніяй былі названыя "Балтыйскімі тыграмі". Сусветны крызіс 2008-2009 негатыўна паўплываў на гаспадаркі "тыграў". У 2015-2017 гг. ВУП Літвы расце даволі хуткімі тэмпамі: 2015 — 1,8 %, 2017 — 3,5 %.[3]

Здабыўная прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Здабыўная прамысловаць развіта на мясцовым узроўні: здабываюцца торф, бурштын, будаўнічыя матэрыялы.

Апрацоўчая прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Літва адносіцца да тых дзяржаў, што цалкам згарнулі сваю атамную энергетыку — адзіная Ігналінская АЭС была закрыта ў 2009 годзе. Сёння (2015) 60 % вытворчасці электраэнергіі прыходзіцца на ЦЭС, што працуюць на імпартным газе і мазуце. Усё большая роля ўзнаўляльных крыніц (20 % у 2015)[4]. Літва застаецца нета-імпарцёрам электрычнасці (7,5 млрд кВт*гадз у 2015), аднак спажываць прадукцыю будучай БелАЭС Літва катэгарычна адмаўляецца.

Сярод іншых галін апрацоўчай прамысловасці развіты нафтаперапрацоўка (горад Мажэйкей) машынабудаванне (электронныя кампаненты), вытворчасць металаканструкцый (напрыклад, сантэхнікі), лясная, лёгкая, і харчовая (мясная, малочная, кандытарская) прамысловасць.

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Вялікая частка тэрыторыі Літвы мае спрыяльныя ўмовы для вядзення сельскай гаспадаркі. Найбольш урадлівыя глебы размешчаныя ў цэнтральных раёнах. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 3,6 млн га. Вырошчваюцца жыта, ячмень, пшаніца, лён, цукровыя буракі, бульба, кармавыя культуры. Апошнія асабліва важныя таму, што роля жывёлагадоўлі (у першую чаргу, малочнай буйной рагатай жывёлы) у Літве вельмі вялікая. Усё больш папулярнай становіцца экалагічная сельская гаспадарка. Статус экалагічных фермераў і вытворцаў у краіне прадастаўляецца дзяржаўным органам Ekoagros. У 2016 годзе налічвалася 2539 такіх гаспадарак.

Знешні гандаль[правіць | правіць зыходнік]

Баланс знешняга гандлю

Для краіны характэрны устойлівы адмоўны гандлёвы баланс. Экспарт у 2016 склаў 25,6 млн долараў і яго асноўнымі артыкуламі былі: нафтапрадукты, прадукцыя машынабудавання, харчовай прамысловасці, мэбля, лекі і інш.[5]. Найважнейшыя партнёры: дзяржавы Балтыі (Літва — 9,5 %, Эстонія — 5 %), Расія (13 %), Польшча (9 %). Асноўныя прадукты імпарту (27,9 млрд): нафта і прыродны газ, аўтамабілі, тэлефоны, камп'ютары, прадукты харчавання. Партнёры: Расія (13,5 %), Германія (12 %), Польшча (9,8 %), Латвія (7,7%). Што тычыцца Беларусі, то доля Рэспублікі ў экспарце-імпарце Літвы складае 3,76 і 2,75 % адпаведна.[6]

Зноскі