Перайсці да зместу

Экатып

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Экаты́п, экалагічны тып, экалагічная раса — група асобін пэўнага віду жывёл або раслін, якой характэрна спадчынная прыстасаванасць да пэўных экалагічных фактараў. Прыкметы, якія вызначаюць характар экатыпу, захоўваюцца пры перамяшчэнні арганізмаў у іншыя экалагічныя ўмовы.

Асновы тэорыі экатыпаў распрацаваў у 1920-х гадах шведскі навуковец-батанік І. Турэсан.

Адрозніваюць 3 групы экатыпаў паводле фактараў, якія іх фарміруюць:

  • кліматыпы (геаграфічныя), якія ўзнікаюць пад уздзеяннем кліматычных фактараў;
  • эдафатыпы, якія ўзнікаюць пад уздзеяннем глебава-грунтавых умоў;
  • цэнатыпы, якія ўзнікаюць у розных фітацэнозах.