Экспедыцыя: Назад у будучыню
Выгляд
| Экспедыцыя: Назад у будучыню | |
|---|---|
| Жанр | дакументальны фільм і рэаліці-тэлебачанне[d] |
| У галоўных ролях | |
| Краіна вытворчасці | |
| Мова | англійская |
| Прадзюсар(ы) | |
| Спасылкі | |
| IMDb ID 14251550 | |
«Экспеды́цыя: Наза́д у бу́дучыню» (англ.: Expedition: Back to the Future) — амерыканскі міні-серыял, які трансляваўся на канале «Discovery+» у 2021 годзе.[1]
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Вядучы Джош Гейтс і выканаўца ролі Дока, Крыстафер Лойд, адпраўляюцца на пошукі легендарнага «DeLorean», машыны часу з трылогіі «Назад у будучыню». Яны вырашылі знайсці шэсць іншых машын часу ДэЛеора, якія выкарыстоўваліся падчас здымак фільма. У дарозе яны сустрэнуцца з людзьмі, якія стваралі аўтамабіль для фільма, і падзеляцца вясёлымі гісторыямі са здымак.[2]
Іх місія — прадаць машыну часу на аўкцыёне і ахвяраваць грошы ў Фонд Майкла Джэй Фокса, які займаецца даследаваннямі хваробы Паркінсона.[3]
Здымаліся
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Джош Гейтс | |
| Крыстафер Лойд | Эмет «Док» Браўн |
| Кэвін Пайк |
Спіс эпізодаў
[правіць | правіць зыходнік]| № | Назва | Дата прэм’еры |
|---|---|---|
| 1 | «Josh's Adventure of a Lifetime» | сакавік 15, 2021 |
| Джош Гейтс і Крыстафер Лойд адправіліся шукаць усе машыны часу DeLorean, якія выкарыстоўваліся ў серыі фільмаў. | ||
| 2 | «DeLorean Debacle» | сакавік 15, 2021 |
| Джош і Крыстафер Лойд шукаюць версіі арыгінальнай машыны часу, якія захоўваюцца ў калекцыянераў. | ||
| 3 | «Almost Outta Time» | сакавік 15, 2021 |
| Джош і Крыстафер Лойд разглядаюць DeLorean у Universal Studios Florida у Арланда, Фларыда, але ў іх узнікла новая праблема. | ||
| 4 | «Great Josh!» | сакавік 15, 2021 |
| Да заканчэння часу, хлопцам трэба пабудаваць уласную машыну часу DeLorean. | ||
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Arévalo, Victoria. Great Josh! The OG Doc Brown and Expedition Unknown Search for THE DeLorean. Discovery. Праверана 29 красавіка 2022.
- ↑ Croot, James. Expedition: Back to the Future: Odd couple's odyssey across US worth your time. Stuff (7 снежня 2021). Праверана 29 красавіка 2022.
- ↑ Snierson, Dan. Watch Christopher Lloyd on a mission to find Back to the Future DeLorean(s) on new show (1 красавіка 2021). Праверана 1 мая 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- discovery.com/shows/expedition--back-to-the-future — афіцыйны сайт «Expedition: Back to the Future»