Эксперымент

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эксперымент (ад лац.: experimentum — спроба, вопыт) у навуковым метадзе — метад даследавання пэўнай з'явы ў кіраваных умовах. Адрозніваецца ад назірання актыўным узаемадзеяннем з вывучаемым аб'ектам. Звычайна эксперымент праводзіцца ў межах навуковых даследаванняў і служыць дзеля пераверкі гіпотэзы, выяўлення прычынных сувязяў паміж феноменамі. Эксперымент з'яўляецца краевугольным камянём эмпірычнага падыходу да ведання. Крытэрый Попера вылучае магчымасць пастаноўкі эксперыменту ў якасці галоўнага адрознення навуковай тэорыі ад псеўданавуковай.