Экспонат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Экспонат»
Сінгл выканаўцы «Ленінград»
Выпушчаны 14 студзеня 2016
Фармат Лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 14 студзеня 2016 года [1]
Жанр Поп-рок
Працягласць 3:50 (студыйная версія)[1]
6:58 (відэа)
Аўтар песні Сяргей Шнураў
Прафесійныя рэцэнзіі
Месцы ў чартах
№1 (расійскі iTunes)[3]
Кліп «Экспонат»

«Экспонат» — песня гурта «Ленінград», якая выконваецца з 2015 года і выйшла сінглам у студзені 2016 года. Песня ўзначаліла расійскі чарт на iTunes[3][4].

Кліп[правіць | правіць зыходнік]

13 студзеня 2016 года на YouTube быў апублікаваны кліп, які набраў за месяц каля 40 мільёнаў праглядаў. Галоўную ролю ў кліпе выканала маладая актрыса Юлія Тапальніцкая[5], вакал Алісы Вокс-Бурмістравай.

Кліп пачынаецца з таго, што галоўная гераіня (Юлія Тапальніцкая) размаўляе па Skype з мужчынам па імені Сяргей (Дзмітрый Лугоўкін[6]), расказваючы пра сваё жыццё і заняткі жывапісам. У адказ мужчына запрашае яе ў музей на выстаўку Вінцэнта ван Гога. На эмацыйным ўздыме яна пачынае рыхтавацца да спаткання і спрабуе падабраць удалы вобраз, перабіраючы мноства варыянтаў. У рэшце рэшт, гераіня звяртае ўвагу на выразку з часопіса з Вікторыяй Бекхэм[7] і спыняецца на строі з гэтай фатаграфіі. Разумеючы, што ў яе няма адпаведнага абутку, гераіня тэлефануе сваёй сяброўцы, выпрошваючы ў тае «лабутэны» — чаравікі з чырвонай падэшвай, яны згадваюцца ў прыпеве песні.

Далей гераіня пачынае займацца рознымі касметычнымі працэдурамі: прымае ванну, фарбуе чырвоным лакам падэшвы туфляў, наносіць макіяж, робіць манікюр. З першага разу ў яе не атрымліваецца нацягнуць вузкія джынсы, яна займаецца на велатрэнажоры, правакуе ў сябе рвоту, але ў рэшце рэшт ёй дапамагае ў гэтым маці (Галіна Сідарава[6]). У выніку гераіня цалкам апранаецца ў жаданы нарад. Але калі гучыць званок у дзверы, гераіня падае пры спробе зрабіць першы крок, паколькі свежы лак на яе туфлях прыляпляецца да падлогі. Яе наведвае бачанне іх вяселля з Сержуком, яна разумее, што ад удару пры падзенні з носу пайшла кроў. Выправіўшы гэта, яна паўзе да дзвярэй, ня ў стане падняцца на ногі. У рэшце рэшт ёй атрымоўваецца ўстаць у поўны рост і адчыніць уваходныя дзверы.

Зноскі

  1. а б Экспонат - Single. iTunes. Праверана 15 лютага 2016.
  2. Аляксей Мажаеў. «Ленинград» — «Экспонат» **** (Видео, 18+). InterMedia (24 студзеня 2016). Праверана 27 студзеня 2016.
  3. а б Новый трек «Ленинграда» возглавил чарты российского iTunes. Лента.ру (25 января 2016). Праверана 15 лютага 2016.
  4. Даніла Бялоў. Новый трэк Шнурова «На лабутенах…» возглавил чарты российского iTunes. Metronews (25 студзеня 2016). Праверана 15 лютага 2016.
  5. Игорь Чер-ский. Звезда нового клипа «Ленинграда» — кто она?. Maxim. Праверана 15 лютага 2016.
  6. а б Елена Ливси, Элиза Веленгура, Илья Крушевский. Актеры «на лабутенах»: это чисто питерский взгляд на нашу жизнь. Комсомольская правда (5 февраля 2016). Праверана 23 лютага 2016.
  7. Вадим Елистратов. На лабутенах и в *********** [шикарных] штанах: как снимался клип «Ленинграда» о женской доле. TJournal (15 января 2016). Праверана 15 лютага 2016.