Экіманскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Экіманскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Полацкі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Экімань 1
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 762
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Экіма́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Экімань 1.

Большая частка тэрыторыі сельсавета фактычна з’яўляецца прыгараднай зонай Полацка, дзейнічаюць маршруты гарадскога транспарту Полацка і Наваполацка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Экімань. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 22 кастрычніка 1959 года ў склад новаўтворанага рабочага пасёлка Полацкі ўключаны вёскі Плаксы, Серадома і Слабада[1]. 22 снежня 1959 года ў гарадскую мяжу горада Полацк уключана вёска Кароўнікі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Экіманскага сельсавета 15 населеных пунктаў[3]. 28 красавіка 1978 года ў гарадскую мяжу Наваполацка ўключаны вёскі Васілеўцы і Падкасцельцы[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1731 чалавек[5], з іх 88,3 % — беларусы, 9,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1762 чалавекі[7].

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзяць 14 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 22 кастрычніка 1959 г. Аб утварэнні на тэрыторыі Ветрынскага і Полацкага раёнаў Віцебскай вобласці рабочага пасёлка Полацкі // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 22 снежня 1959 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Полацка вёскі Кароўнікі Экіманскага сельскага Савета Полацкага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 56. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 1958—IX Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Наваполацка вёсак Васілеўцы і Падкасцельцы Экіманскага сельсавета Полацкага раёна Віцебскай вобласці ад 28 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 13 (1567).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.