Эла Війдынг
| Эла Війдынг | |
|---|---|
| эст.: Elo Viiding | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы | Elo Vee |
| Дата нараджэння | 20 сакавіка 1974[1] (51 год) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Юхан Війдынг |
| Маці | Riina Viiding[d] |
| Муж | Jaanus Adamson[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэтэса, пісьменніца, перакладчыца |
| Мова твораў | эстонская мова |
Эла Війдынг (эст.: Elo Viiding, нар. 20 сакавіка 1974) — эстонская паэтэса.
Дачка Юхана Війдынга, эстонскага паэта 1970-х гадоў, і ўнучка (па бацькоўскай лініі) эстонскага паэта міжваенных гадоў Паўля Війдынга. Дзядуля па маці, Кальё Кійск, быў акцёрам і кінарэжысёрам; бабуля Лінда была перакладчыцай. Маці Рыіна была выкладчыцай у музычнай школе. Эла Війдынг замужам за Яанусам Адамсанам, літаратуразнаўцам і крытыкам.
1999 скончыла акцёрскія курсы Эстонскага гуманітарнага інстытута. Дэбютавала на літаратурнай сцэне ў 1991 годзе пад псеўданімам Эла Вее. Апублікавала чатыры зборнікі пад сваім псеўданімам, пасля смерці свайго бацькі пачала публікавацца пад рэальным імем. Яе вершы перакладаюцца на англійскую, нямецкую, рускую, шведскую, фінскую і іншыя мовы.
Зноскі
- ↑ Elo Viiding // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.