Элва (воласць)
Выгляд
| Элва | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у | |||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 24 кастрычніка 2017 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Код ISO 3166-2 | EE-171 | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Элва (эст.: Elva vald) — воласць у Эстоніі ў складзе павета Тартумаа. Утворана ў 2017 годзе. Адміністрацыйны цэнтр — горад Элва. Размешчана ў паўднёвай частцы Эстоніі. Мяжуе з муніцыпалітэтам Тарту і валасцямі Тарту, Ныа, Отэпя, Тырва і Вільяндзі. На захадзе мяжа воласці праходзіць па возеры Выртс'ярв.
Паводле звестак Рэгістра навакольнага асяроддзя за 2018 год, на тэрыторыі воласці поўнасцю або часткова знаходзяцца 4 прыродныя паркі: Элва, Эрумяэ, Канахаўа і Отэпя (невялікая частка ў вёсцы Астуверы); 11 прыродаахоўных зон і 4 запаведнікі: Алам-Педзья, Кеэры-Карыярвэ, Конгута і Саантага. 83 % тэрыторыі воласці займаюць палі і лясныя ўгоддзі.
Плошча воласці — 732,02 км², шчыльнасць насельніцтва на 1 студзеня 2024 г. — 20,4 чал./км².
Зноскі
- ↑ а б Land and Spatial Development Board — 1990. Праверана 11 сакавіка 2018.
- ↑ Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 23 жніўня 2023.