Элдыр Паштыга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Элдыр Паштыга
Helder Postiga (2007).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Элдыр Мануэл Маркіш Паштыга
Нарадзіўся 2 жніўня 1982(1982-08-02)[1][2][3] (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Партугаліі Партугалія
Рост 182 см
Вага 79 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2003 Сцяг Партугаліі Порту 58 (22)
2003—2004 Сцяг Англіі Тотэнхэм Хотспур 19 (1)
2004—2008 Сцяг Партугаліі Порту 54 (15)
2006   Сцяг Францыі Сент-Эцьен 16 (2)
2008   Сцяг Грэцыі Панатынаікос 14 (2)
2008—2011 Сцяг Партугаліі Спортынг (Лісабон) 71 (12)
2011—2013 Сцяг Іспаніі Рэал Сарагоса 70 (23)
2013—2014 Сцяг Іспаніі Валенсія 15 (3)
2014   Сцяг Італіі Лацыа 5 (0)
2014—2015 Сцяг Іспаніі Дэпартыва 14 (1)
2015—2016 Сцяг Індыі Атлетыка (Калькута) 1 (2)
2016 Сцяг Партугаліі Рыу Аві 10 (5)
2016 Сцяг Індыі Атлетыка (Калькута) 11 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 15) 12 (1)
1998—1999 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 16) 12 (3)
2000 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 17) 6 (1)
2000—2001 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 18) 7 (2)
2001 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 20) 6 (2)
2001—2003 Сцяг Партугаліі Партугалія (да 21) 16 (12)
2002 Сцяг Партугаліі Партугалія B 2 (1)
2003—2014 Сцяг Партугаліі Партугалія 71 (27)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Партугалія 2004
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 чэрвеня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 сакавіка 2015
Commons-logo.svg Элдыр Паштыга на Вікісховішчы

Э́лдыр Мануэ́л Ма́ркіш Пашты́га (парт.: Hélder Manuel Marques Postiga; нар. 2 жніўня 1982, Віла-ду-Конды, Партугалія) — былы партугальскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2003—2014). Пасля пачатку прафесійнай кар’еры ў «Порту», Паштыга гуляў за клубы такіх краін, як Англіі, Францыі, Грэцыі, Іспаніі і Індыі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Порту»[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова Паштыга займаўся ў клубе «Варзім», але ў 16 гадоў перайшоў у футбольную акадэмію «Порту», дзе і працягнуў развівацца, пакуль не дасягнуў рэзервовай каманды клуба. Пасля прходу ў клуб Жазэ Маўрынью ў якасці галоўнага трэнера Паштыга стаў сапраўднай зоркай партугальскага клуба разам з Дэрлеем.

«Тотэнхэм Хотспур»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля перамогі ў партугальскім чэмпіянаце ў 2003 годзе Паштыга пераехаў у клуб англійскай Прэм'ер-лігі «Тотэнхэм Хотспур» за 9 млн еўра[4]. Аднак Элдыр не здолеў адаптавацца да англійскага стылю гульні, забіўшы толькі два галы за клуб.

Вяртанне ў «Порту»[правіць | правіць зыходнік]

Паштыга затым вярнуўся ў «Порту» паводле пагаднення па абмену яго на Педру Мендыша, нападнік быў ацэнены ў 7,5 мле еўра[5]. Новы трэнер Віктар Фернандэс уключыў яго ў склад каманды на сезон 2004/05, аднак Элдыр правёў яго няўдала.

1 чэрвеня 2008 года было абвешчана, што Паштыга пераходзіць у лісабонскі «Спортынг», падпісаўшы трохгадовы кантракт, як паведамлялася, сума трансферу склала 2,5 млн еўра[6].

Выступы ў Іспаніі[правіць | правіць зыходнік]

31 жніўня 2011 года ў апошні дзень трансфернага акна Паштыга пакінуў «Спортынг», падпісаўшы кантракт з іспанскім клубам «Рэал Сарагоса» за 1 млн еўра.

8 жніўня 2013 года Паштыга далучыўся да «Валенсіі» за 2,6 млн фунтаў стэрлінгаў, замяніўшы, такім чынам, Раберта Сальдада, які сышоў у англійскі «Тотэнхэм Хотспур»[7]. 1 верасня, толькі ў трэцім матчы сезону, ён забіў свае першыя 2 галы за клуб у гульні супраць «Барселоны», але валенсійцы трывалі паражэнне ў гэтым хатнім матчы з лікам 2:3.

Другую палову сезону 2013/14 правёў у арэндзе ў «Лацыа», пасля чаго вярнуўся ў Іспанію і сезон 2014/15 правёў у складзе «Дэпартыва».

Познія гады[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2015 года далучыўся да індыйскага клуба «Атлетыка Калькута», за які згуляў у адным матчы (забіў два галы). У лютым 2016 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Рыу Аві»[8]. У жніўні 2016 года зноў апынуўся ў Калькуце. Па заканчэнні сезону 2016, у якім Паштыга разам з камандай стаў чэмпіёнам Індыі, пакінуў каманду і завяршыў кар’еру.

Міжнародныя выступы[правіць | правіць зыходнік]

Элдыр выступаў за нацыянальную зборную Партугаліі з 2003 года. Неаднаразова абараняў колеры нацыянальнай каманды ў буйных міжнародных турнірах.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Порту»

«Спортынг»

«Атлетыка Калькута»

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Партугалія

Зноскі

  1. Hélder Postiga // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. HELDER POSTIGA manuel marques // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Hélder Manuel Marques Postiga // AsMadrid: PRISA, 1967.
  4. Tottenham turn to Postiga. uefa.com
  5. Postiga back at Porto. uefa.com
  6. Postiga leaves Porto for Sporting. uefa.com
  7. Valencia bring in Postiga from Zaragoza. UEFA.com.
  8. Элдер Поштига стал игроком «Риу Аве». by.tribuna.com

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]