Элеанора Іванаўна Вецер
Элеанора Іванаўна Вецер | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 мая 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лістапада 2011 (79 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | мастацтвазнаўца, грамадская дзяячка |
Месца працы | |
Альма-матар |
Элеанора Іванаўна Вецер (22 мая 1932, Любанскі раён — 18 лістапада 2011[1]) — беларускі мастацтвазнавец і грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Працавала ў беларускім аддзеле Мастацкага музея. У 1973 годзе сярод іншых звольнена з АН БССР «за нацыяналізм». Пазней пачала працаваць у спецыялізаваных навукова-рэстаўрацыйных майстэрнях Міністэрства культуры БССР. Была адным з аўтараў навуковай запіскі да ЦК КПБ супраць знішчэння гістарычнага цэнтра Мінска.[1]
Пахавана на Паўночных могілках у Мінску.[1]
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 1960-х разам з аднадумцамі на ўласныя сродкі арганізоўвала экспедыцыі па Беларусі для збірання помнікаў нацыянальнай культуры. Потым далучылася да экспедыцыйнай дзейнасці Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Такім чынам пачалося стварэнне збору Музея старажытнабеларускай культуры. Дамаглася ўнясення соцень помнікаў культуры да Спісу спадчыны. Выступала з публічнымі лекцыямі пра беларускую культуру для розных аўдыторый.[1]
Аўтар соцень артыкулаў пра помнікі нацыянальнага мастацтва.[1]
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Іканапіс Заходняга Палесся XVI—XIX стст. / [В. Ф. Шматаў, Э. І. Вецер, М. П. Мельнікаў і інш.] Навук. рэд. Шматаў В. Ф.; Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мн.: Бел. навука, 2002. — 348,[1] с.: іл.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аксак В. Вянок памяці: Элеанора Вецер — svaboda.org, 21.11.2011, 19:05
- Элеанора Вецер. In memoriam — nashaniva.by, 21.11.2011, 20:57
- Нарадзіліся 22 мая
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Любанскім раёне
- Памерлі 18 лістапада
- Памерлі ў 2011 годзе
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мастацтвазнаўцы Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай