Элеанора Арагонская (каралева Навары)
Элеанора | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Leonor de Navarra | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | дэ-юрэ: Бланка II | ||||||
Пераемнік | Францыск | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 лютага 1426 |
||||||
Смерць |
12 лютага 1479[1] (53 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Трастамара | ||||||
Бацька | Хуан II Бязверны[2] | ||||||
Маці | Бланка I[d][2] | ||||||
Муж | Гастон IV дэ Фуа[d][2][3] | ||||||
Дзеці |
сыны: Гастон, П'ер II Малады, Жан і Жак дочкі: Марыя, Жанна, Маргарыта, Кацярына, Ізабела і Элеанора |
||||||
Аўтограф |
Элеанора Арагонская яна ж Элеанора Наварская (ісп.: Leonor de Aragón; 2 лютага 1426 — 12 лютага 1479) — кіраўніца Навары ў 1462—1479 гадах, каралева Навары з 28 студзеня па 12 лютага 1479 года, дачка караля Арагона Хуана II і каралевы Навары Бланкі I з дынастыі Трастамара.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Элеанора нарадзілася ў горадзе Алітэ (Навара) і была трэцім, малодшым дзіцем Хуана II Арагонскага і Бланкі I Наварскай. Пасля смерці Бланкі наварскі прастол узурпаваў Хуан II, пазбавіўшы спадчыны ўласных дзяцей.
У 1441 годзе Элеанора выйшла замуж за графа Гастона IV дэ Фуа і ў наступным годзе з’ехала з мужам у Беарн. У 1455 годзе бацька абвясціў Элеанору сваёй спадчынніцай і прызначыў яе кіраўніком Навары. У 1462 яны заключылі дагавор, паводле якога Элеанора прызнавала Хуана II каралём Навары і давала згоду на ўзяцце сваёй сястры Бланкі пад варту (іх брат Карл Віянскі ў той час ужо памёр).
У 1464 годзе Бланка памерла (падазраюць, што яна была атручана). У 1468 годзе бацька зняў Элеанору з пасады рэгента Навары, але ў 1471 ізноў прызначыў кіраўніцай каралеўства.
Пасля смерці Хуана II у 1479 годзе Элеанора стала каралевай Навары, але праз тры тыдні памерла. Ёй было 53 гады. Каралеўскі прастол атрымаў у спадчыну яе ўнук Францыск Феб пад рэгенцтвам маці.
Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Муж: з 30 ліпеня 1436 года Гастон IV дэ Фуа (26 лютага 1423 — 25 ліпеня 1472), граф дэ Фуа і дэ Бігор, віконт дэ Беарн з 1436, віконт дэ Кастэльбон 1425—1462, віконт дэ Нарбон 1447—1468, пэр Францыі з 1458. Дзеці:
- Гастон дэ Фуа (1444 — 23 лістапада 1470), віконт дэ Кастэльбон з 1462, прынц Віянскі
- П’ер II Малады дэ Фуа (7 лютага 1449 — 10 жніўня 1490), біскуп Вана з 1476, архібіскуп Арля, кардынал з 1476, віцэ-кароль Навары 1479—1484
- Жан дэ Фуа (пасля 1450 — 5 лістапада 1500), граф д'Этамп з 1478, віконт дэ Нарбон з 1468, прэтэндэнт на наварскі трон у 1483—1497 гг.
- Марыя дэ Фуа (пасля 1452—1467); муж: з 19 студзеня 1465 Гульельма VIII (19 ліпеня 1420 — 27 лютага 1483), маркіз Манферата
- Жанна дэ Фуа (пасля 1454 — пасля 10 лютага 1476); муж: з 19 жніўня 1469 Жан V д'Арманьяк (1420 — 6 сакавіка 1473), граф д'Арманьяк
- Маргарыта дэ Фуа (пасля 1458 — 15 мая 1486); муж: з 27 чэрвеня 1471 Францыск II (23 чэрвеня 1433 — 9 верасня 1488), герцаг Брэтонскі
- Кацярына дэ Фуа (пасля 1460 — да 1494); муж: з 1469 Гастон II дэ Фуа-Кандаль (пам. 1485), капталь дэ Бюш, граф дэ Кендал і дэ Бенож
- Ізабела дэ Фуа (пасля 1462 — ?)
- Элеанора дэ Фуа (пасля 1466 — у мален.)
- Жак дэ Фуа (каля 1469—1500), граф дэ Манфор
Зноскі
- ↑ Leonor de Navarra // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Anthony, Raoul: Identification et Etude des Ossements des Rois de Navarre inhumés dans la Cathédrale de Lescar (Identification and Study of the Bones of the Kings of Navarre buried at the Cathedral of Lescar), Paris, Masson, 1931