Элеанора Аркадзеўна Язерская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элеанора Язерская
Элеанора Аркадзеўна Язерская
Род дзейнасці акцёрка, журналістка
Дата нараджэння 8 ліпеня 1946(1946-07-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 2014(2014-05-16) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  СССР,
Сцяг Беларусі Беларусь
Член у

Элеанора Аркадзеўна Язерская (8 ліпеня 1946 — 16 мая 2014) — беларуская радыё- і тэлевядучая, педагог, актрыса; адна з самых яркіх асоб беларускага музычнага бамонду. За ёй замацаваліся слава і вобраз «свецкай ільвіцы».

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Саша Варламаў у ходзе публічнай лекцыі «Суровы свет моды 1940—1980-х гг.» распавядае, як Элеанора Язерская карысталася ў 1980-ыя гг. дызайнерскімі творамі адзення Белбыттэхпраекта ў Мінску.

Нарадзілася ў Мінску 8 ліпеня 1946 г. на вуліцы Савецкай (каля Дома ўрада). Бацька Элеаноры (паходзіў з Гомеля) быў інжынерам-энергетыкам і ўзначальваў транспартную службу пры Савеце міністраў БССР, а маці Аўгуста (паходзіла з Ніжняга Ноўгарада) — медыцынскім работнікам (фельчарам). Бацькі пабраліся шлюбам зусім маладымі і пражылі ў шлюбе 30 гадоў, а затым нечакана для ўсіх развяліся з-за любоўнага рамана бацькі. Пасля таго як бацька пакінуў сям’ю, ён пражыў усяго 12 гадоў і памёр ва ўзросце 66 год[1]. Паўторна маці Элеаноры Язерскай выйшла замуж у Мінску за героя Савецкага Саюза Аляксандра Антонавіча Антонава (1915—1997)[2].

У Элеаноры Язерскай ёсць сястра — Міла (якая перабралася ў Галандыю). Старшы брат Анатоль Язерскі загінуў маладым падчас Другой сусветнай вайны, калі сясцёр яшчэ не было на свеце.

Памерла 16 мая 2014 г. у Мінску ў сваёй кватэры ад сардэчнай недастатковасці. Развітанне праходзіла ў будынку Белтэлерадыёкампаніі (на вуліцы Макаёнка, 12). Была пахавана на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска побач са сваёй маці і Аляксандрам Антонавым.

Дзяцей не мела.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла музычнае вучылішча, а пасля кансерваторыю. Займалася самаадукацыяй. Збірала ў сваёй мінскай кватэры (на плошчы Перамогі) кнігі, карціны (мела творы Леаніда Шчамялёва, Аляксандра Кішчанкі і інш.) і прыгожыя рэчы (мейсенскі фарфор, антыкварныя гадзіннікі, статуэткі і інш.); любіла падарожнічаць па розных краінах і бываць у тых месцах, якія былі звязаны са знакамітымі людзьмі культуры. Была знаёма з многімі вядомымі асобамі культуры Беларусі і СССР.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

З пачатку 1980-х гг. шмат год працавала вядучай сваіх творчых праектаў аб мастацтве на Беларускім тэлебачанні і радыё і амаль усё жыццё прысвяціла тэлебачанню. Пачатак шырокай вядомасці і пік папулярнасці і ўвагі грамадства (асабліва ў 1980-ыя гг. у БССР) Язерскай прынесла перадача «Музычны салон», якая ішла на беларускім тэлебачанні і куды прыходзіў увесь беларускі і ўсесаюзны эстрадны бамонд.

Элеанору Язерскую часта параўноўвалі з Фаінай Ранеўскай за самастойнасць і незалежнасць паводзін і думак, трапнасць і метафарычнасць мовы, начытанасць і эстэтызм. Уборы Язерскай вылучаліся яркасцю і элегантнасцю, смелым спалучэннем колераў. Капялюшы, футра і каштоўныя камяні былі трывалай часткай вобразу Элеаноры Язерскай. Любімым напоем быў італьянскі лімонны лікёр ліманчэла.

2007 — удзельнічала ў тэлепраекце АНТ «Дзве зоркі», дзе пела супольна з Іллём Міцько.

2007 — намінавана ў Топ-50 самых стыльных і паспяховых асоб Мінска[3].

27 кастрычніка 2007 — у музеі гісторыі і архітэктуры Беларусі Элеанора Язерская праводзіла прэс-канферэнцыю, прысвечаную прыезду ў Мінск вядомага італьянскага мільянера і мецэната Марка Датрына.

Праекты[правіць | правіць зыходнік]

  • музычная асветніцкая перадача «Музычны салон» (Беларускае радыё і тэлебачанне)
  • музычная асветніцкая перадача «Салон Элеаноры Язерскай» (тэлеканал БТ)
  • цыкл аўтарскіх асветніцкіх перадач «Жанчыны XX стагоддзя» (тэлеканал СТВ)
  • рубрыка «Бон Тон» у праграме «Вялікі сняданак», дзе апавядала аб неверагодных лёсах зорак кіно і тэатра (тэлеканал СТВ)
  • аўтарская журналісцкая калонка ў газеце «СБ. Беларусь сегодня»
  • аўтарская перадача на радыё «Мир»

Ролі ў кіно[правіць | правіць зыходнік]

У кіно здымалася толькі ў эпізодах.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]