Элеанора Марыя Аўстрыйская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Элеанора Марыя Аўстрыйская
Eleonore Maria von Österreich
Schultz Eleonora Wiśniowiecka.jpg
Сцяг Каралева-кансорт Польшчы
1670 — 1673
Папярэднік Марыя Луіза Ганзага
Пераемнік Марыя дэ Лагранж д'Арк'ен
Сцяг Вялікая Княгіня Літоўская
1670 — 1673
Папярэднік Марыя Луіза Ганзага
Пераемнік Марыя дэ Лагранж д'Арк'ен
Сцяг Герцагіня Латарынгская
1678 — 1690

Нараджэнне 21 мая 1653(1653-05-21)[1][2][…]
Смерць 17 снежня 1697(1697-12-17)[1][2][3] (44 гады)
Месца пахавання
Род Род Габсбургаў
Бацька Фердынанд III Габсбург
Маці Элеанора Ганзага
Муж Карл V[d][6][7] і Міхал Вішнявецкі[7]
Дзеці Леапольд I[d][6], Карл III Іосіф Латарынгскі[d][6], Іосіф Латарынгскі[d], Frans II Jozef van Lotharingen[d], Eleanor de Lorraine[d][8] і Charles Ferdinand de Lorraine[d][8]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць арыстакратка
Узнагароды
Commons-logo.svg Элеанора Марыя Аўстрыйская на Вікісховішчы

Элеанора Марыя Жазэфа Габсбург (ням.: Eleonore Maria Josefa von Habsburg; 31 мая 1651, Рэгенсбург, цяпер Германія17 снежня 1697, Вена, цяпер Аўстрыя) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, пасля княгіня латарынская.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Каранацыя Элеаноры Марыі Жазэфы ў Варшаве

Была дачкой імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда IIІ Габсбурга і Элеаноры Ганзагі. 27 лютага 1670 у Яснай Гуры пабралася шлюбам з каралём польскім і вялікім князем літоўскім Міхалам Вішнявецкім. У кастрычніку таго самага года была каранаваная ў Кафедральным касцёле Святога Яна ў Варшаве. У пары быў толькі адзін сын, які нарадзіўся мёртвым 29 лістапада 1670. Пасля смерці мужа ў 1673 вярнулася ў Аўстрыю.

Дзякуючы дапамозе брата Леапольда І Габсбурга ажанілася ў Вінер-Нойштаце 6 лютага 1678 са сваім былым палюбоўнікам князем Латарынгіі Карлам V. Карл V быў прызначаны намеснікам Ціроля і Пярэдняй Аўстрыі і пара пасялілася ў замку ў Інсбруку. Пасля смерці мужа ў 1690 прыклала ўсе намаганні для забеспячэння незалежнасці Латарынгіі і замацавання яе за сваімі нашчадкамі, што было зацверджана дагаворам у Рысвіку ў 1697. Тым не менш, пагадненне прадугледжвала вольны праход французскіх войскаў праз тэрыторыю княства. Праз некалькі месяцаў пасля гэтага Элеанора Марыя памерла. Яна была пахаваная ў крыпце Габсбургаў у Вене ў касцёле капуцынаў.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119488930 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Eleonora Maria of Habsburg // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Lundy D. R. Eleonora Maria Josefa Erzherzogin von Österreich // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119488930 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119488930 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. 6,0 6,1 6,2 http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine5.html Праверана 22 студзеня 2016.
  7. 7,0 7,1 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. 8,0 8,1 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэдніца:
Людвіка Марыя Ганзага
каралева Польшчы і вялікая княгіня літоўская
16701673
Пераемніца:
Марыя Казіміра д'Арк'ен
Папярэдніца:
Клод Латарынгская
княгіня Латарынгіі
16781697
Пераемніца:
Елізавета Шарлота Арлеанская