Элеанора Мікалаеўна Кляўко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элеанора Мікалаеўна Кляўко
Дата нараджэння 3 ліпеня 1938(1938-07-03) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Элеанора Мікалаеўна Кляўко (нар. 3 ліпеня 1938, Менск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе, аспірантуру ў 1967 годзе. Працавала ў Брэсцкім аблпраекце, з 1964 года — аспірант, галоўны спецыяліст, старшы навуковы супрацоўнік у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генплан (1962), ПДП (1963) Белаазёрска, ПДП цэнтра (1962), генплан (1964) Кобрына, ПДП Паўднёвага жылога раёна ў Брэсце (1963), ПДП Цэнтральнага раёна Віцебска (1964). Аўтар больш як 82 навуковых прац, у т.л.: «Даследаванне планіровачнай арганізацыі малога горада з улікам горадабудаўнічых і сацыяльных характарыстак» (Мінск, 1968), «Горадабудаўнічае развіццё малых гарадоў» (Масква, 1976), «Рэкамендацыі па праектаванні генеральных планаў малых гарадоў Беларусі, якія інтэнсіўна развіваюцца» (Мінск, 1979, у аўтарскім калектыве), «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя гарадскіх паселішчаў БССР» (Мінск, 1986, у аўтарскім калектыве).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]