Элеанора Раманаўна Вішнеўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Элеанора Раманаўна Вішнеўская
Дата нараджэння 1 верасня 1933(1933-09-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 2016
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Элеанора Раманаўна Вішнеўская (1 верасня 1933, Менск — 2016[1], Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. З 1958 года — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): клуб трактарнага завода (1961), інтэр’ер залы Белдзяржфілармоніі (1962) у Мінску, міжнародны маладзёжны лагер «Юнацтва» пад Мінскам (1973), серыі тыпавых праектаў малых архітэктурных форм і элементаў добраўпарадкавання рознага прызначэння (1973—1988), домікаў, гаспадарчых будоў для садовых участкаў (1978—1988), жылыя дамы для індывідуальнага будаўніцтва ў гарадах і гарадскіх пасёлках БССР (1985—1988), індывідуальныя праекты добраўпарадкавання тэрыторыі жылых і грамадскіх зон Мінска (1975—1988). Сярод друкаваных выданняў — «Каталог малых архітэктурных формаў» (Мінск, 1979), «Домік на садовым участку» (Мінск, 1988).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Домик на садовом участке : практическое пособие / Э. Р. Вишневская, А. Н. Найдович. — Минск, 1988.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1983).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]