Элегія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Элегія, літаратура)

Эле́гія (стар.-грэч.: ἐλεγεία) — жанр лірычнай паэзіі; у ранняй антычнай паэзіі — верш, напісаны элегічным дыстыхам, незалежна ад зместу; пазней (Калімах, Авідзій) — верш з характарам задуменнага суму. У новаеўрапейскай паэзіі элегія захоўвае ўстойлівыя рысы: інтымнасць, матывы расчаравання, нешчаслівага кахання, адзіноты, тленнасці зямнога быцця, вызначае рытарычнасць у выяве эмоцый; класічны жанр сентыменталізму і рамантызму.

Элегія ў антычнай літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова ў старажытнагрэчаскай паэзіі элегія пазначала верш, напісаны страфой пэўнага памеру, а менавіта двухрадкоўем — гекзаметр-пентаметр. Слова έ̓λεγος, азначала ў грэкаў сумную песню пад акампанемент флейты. Элегія ўтварылася з эпасу каля пачатку алімпіяд у іанійскага племя ў Малой Азіі, у якога ўзнік і квітнеў таксама эпас.

Маючы агульны характар лірычнага разважання, элегія ў старажытных грэкаў была вельмі разнастайнай па зместу, напрыклад, сумнай і выкрывальнай у Архілоха і Сіманіда, філасофскай у Салона ці Тэагніда, ваяўнічай у Каліна і Тыртэя, палітычнай у Мімнерма. Адзін з лепшых грэчаскіх аўтараў элегіі — Калімах.

У рымлян элегія стала больш вызначанай па характары, але і больш свабоднай па форме. Моцна ўзрасло значэнне любоўных элегій. Знакамітыя рымскія аўтары элегій — Праперцый, Тыбул, Авідзій, Катул.

Асаблівае распаўсюджанне элегія атрымала ў сентыменталістаў і рамантыкаў. Стваралі элегіі ГётэРымскія элегіі»), А. Пушкін («Брожу ли я вдоль улиц шумных»), М. Лермантаў («Выхожу один я на дорогу»), М. Някрасаў («Внимая ўжасам войны»), Т. Шаўчэнка («Думы мае») і іншыя паэты. Вытокі беларускай літаратурнай элегіі — у народнай песні (працоўнай, сямейна-абрадавай), у вопыце рускай і сусветнай літаратур, што ўплывалі на беларускую. Упершыню ў беларускай паэзіі элегія як жанр з’явілася ў XIX стагоддзі («Думка» Ф. Багушэвіча, «Могілкі» невядомага аўтара).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]