Перайсці да зместу

Электравакуумны дыёд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыёды 5Ц3С (СССР) і 5C3S (ПНР)

Электравакуумны дыёдэлектравакуумны прыбор (электронная лямпа) з двума электродамі, валодаючы ўласцівасцю аднабаковай праводнасці.

Складаецца са шклянога балона, з якога адпампавана паветра да ціску 10-5—10-4 Па. У балоне змешчаны электроды: анод і катод. Катод можа быць прамога і ўскоснага напалу.

Прынцып дзеяння

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку награвання катода электрычным токам адбываецца вылучэнне з яго электронаў (тэрмаэлектронная эмісія). Вакол катода ўтвараецца адмоўны прасторавы зарад. Створанае ім электрычнае поле перашкаджае выхаду электронаў з катода, ствараючы патэнцыяльны бар'ер.

Пазначэнне на схемах вакуумнага дыёда з ўскосным напалам

Пры дадатным напружанні на анодзе адносна катода электроны, вылучаныя з катода, пераадольваюць патэнцыяльны бар'ер, паскараюцца і накіроўваюцца да анода. Праз дыёд пачынае працякаць электрычны ток. З павелічэннем напружання на анодзе ток праз дыёд узрастае. Пры адмоўным напружанні на анодзе патэнцыяльны бар'ер каля катода павялічваецца, і электроны не могуць яго пераадолець. У выніку гэтага электрычны ток праз дыёд адсутнічае.

  • Галкин В. И. Промышленная электроника: Учеб. пособие. — Мн.: Вышэйшая школа, 1989. — С. 56—57. — 336 с. — 21 000 экз. — ISBN 5-339-00075-3.
  • Наумчик В. Н. Физика: словарь-справочник для школьников / В. Н. Наумчик, Э. М. Шпилевский. — Мн.: Новое знание, 2010. — С. 105—106. — 592 с. — 3 010 экз. — ISBN 978-985-475-397-3. (руск.)