Электракардыяграфія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Электракардыяграма ў 12 стандартных адводах мужчыны 26 год, без паталогіі

Электракардыяграфія — методыка рэгістрацыі і даследавання электрычных палёў, якія ўтвараюцца пры працы сэрца. Электракардыяграфія ўяўляе сабой адносна недарагі, але каштоўны метад электрафізіялагічнай інструментальнай дыягностыкі ў кардыялогіі.

Прамым вынікам электракардыяграфіі з'яўляецца атрыманне электракардыяграмы (ЭКГ) - графічнага прадстаўлення рознасці патэнцыялаў якія ўзнікаюць у выніку працы сэрца і праводзяцца на паверхню цела. На ЭКГ адлюстроўваецца асерадненне ўсіх вектараў патэнцыялаў дзеяння, якія ўзнікаюць у пэўны момант працы сэрца.

Правільнае размяшчэнне электродаў на канечнасцях. Электроды канечнасцяў могуць быць або далёка ўнізу, або блізка да сцёгнаў /плеч, але заўсёды яны павінны быць размешчаны сіметрычна.[1]
Размяшчэнне электродаў на грудзі (прэкардыяльныя электроды)

У 12-адводным ЭКГ электроды замацоўваюцца ў наступных кропках:

Назва электрода/адвода Палажэнне электродаў
RA (Right Arm) На правай руцэ (пазбягаючы вялікія мышцы)
LA (Left Arm) У тым жа месцы (сіметрычна, на тым жа ўзроўні), дзе i RA, але на левай руцэ.
RL (Right Leg) На правай назе, па ніжнім канцы медыяльнай ікраножнай мышцы (пазбягаюцы касцяных выступаў)
LL (Left Leg) У тым жа месцы (сіметрычна, на тым жа ўзроўні), дзе і RL, але на левай назе.
V1 Правы край грудзіны, 4 межрэбер'е
V2 Левы край грудзіны, 4 межрэбер'е
V3 На паўшляху паміж адводамі V2 і V4
V4 У месцы верхавіннага штуршка сэрца (звычайна ў пятым межрэбер'е у сярэднераменнічнай лініі). Усе наступныя адводы знаходзяцца ў той жа гарызантальнай плоскасці[2], што і V4
V5 Па пярэдняй падпахавай лініі ў гарызантальнай плоскасці з V4
V6 Па сярыдняй падпахавай лініі ў гарызантальнай плоскасці з V4

Зноскі

  1. RESTING 12-LEAD ECG ELECTRODE PLACEMENT AND ASSOCIATED PROBLEMS Архівавана 2 красавіка 2015..DrTanzil
  2. Нягледзячы на тое, што ЭКГ-даследванне звычайна робіцца ў ляжачым становішча пацыента, тэрмін «гарызантальная плоскасць» адносіца да агульнага обследвання, якое праводзіцца стоячы

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]