Электраскоп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прасцейшы электраскоп

Электраско́п — прасцейшая прылада, што выкарыстоўваецца для вызначэння электрычнага зарада. Дзеянне электраскопа заснавана на тым, што аднайменныя зарады адштурхоўваюцца.

Электраскоп складаецца з ізаляванага металічнага стрыжня (звычайна з металічным шарыкам на верхнім канцы), да якога знізу замацаваны адзін або два лёгкія металічныя пялёсткі. Стрыжань з пялёсткамі змешчаны у шкляную ёмістасць. Пры дачыненні зараджанага цела да стрыжня (шарыка) электраскопа частка электрычнага зарада перадаецца яго пялёсткам, якія адштурхоўваюцца адзін ад аднаго (у электраскопе з адным пялёсткам — пялёстак адштурхоўваецца ад стрыжня). Аб велічыні зарада можна меркаваць па велічыні адхілення пялёсткаў электраскопа ад першапачатковага становішча.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]