Электрацэнтрмантаж
| Электрацэнтрмантаж | |
|---|---|
| Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
| Заснаванне | 1 ліпеня 1962 |
| Размяшчэнне | Мінск, вул. Мантажнікаў, д. 37 |
| Ключавыя постаці | Генадзь Вялітчанка |
| Галіна | Будаўніцтва |
| Прадукцыя | Датчык, металаканструкцыя, размеркавальны шчыт |
| Абарот | 279 млрд рублёў[1] (2013; $31,1 млн)[2] |
| Аперацыйны прыбытак | 29,1 млрд руб ($3,24 млн) |
| Чысты прыбытак | 27,3 млрд руб ($3,04 млн) |
| Дэвіз | Якасць, бяспека, безаварыйнасць |
| Матчына кампанія | «Белэнерга» |
| Сайт | www.ecm.by |
ААТ «Электрацэнтрмантаж» (ЭЦМ) — дзяржаўнае будаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1962 годзе.
Член Рэспубліканскага саюза будаўнікоў[3].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]На 2014 г. налічваў адно наладачнае (Мінск) і 7 мантажных падраздзяленняў ва ўсіх абласцях краіны, што мелі вытворчыя майстэрні са станочным і грузападымальным абсталяваннем, аўтамабільнай тэхнікай. У 2006 г. займеў даччынае прадпрыемства ў Расіі. Мантажныя падраздзяленні: №1 (Мінск), №2 (Гродна), №3 (Гомель), №4 (Белаазёрск, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць), №5 (Новалукомль, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць), №6 (пасёлак Дружны, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) і №7 (Магілёў).
Вырабы і паслугі
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемства вырабляе металаканструкцыі, датчыкі пад назіральна-вымяральныя прыборы і прылады аўтаматызацыі, электрашчытавое абсталяванне, блокі кіравання электрапрывадамі засавак і злучальныя скрынкі. Ажыццяўляе пусканаладку і ўзвядзенне акумулятарных станцыйных батарэяў, кабельных ліній і металаканструкцый, сетак зваркі і асвятлення, прыстасаванняў уліку цеплавой і электрычнай энергіі, сетак тэлевымярэння і дыспетчарскай сувязі, аўтаматызаваных прыстасаванняў кіравання прыладамі. Займаецца ўладкаваннем асноў і падмуркаў збудаванняў, пракладваннем сетак сувязі і ўладкаваннем каменных і жалезабетонных пабудоў. Узводзіць апоры і агароджы. Ажыццяўляе вонкавае атынкоўванне і абліцоўванне дахаў, гідра- і цеплаізаляцыйныя работы[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1962 г. у Мінску заснавалі Мантажнае ўпраўленне № 8. 30 снежня 1992 г. яе ператварылі ў арэнднае прадпрыемства «Электрацэнтрмантаж», якое 7 верасня 1994 г. стала прадпрыемствам калектыўнай уласнасці. 15 кастрычніка 1999 г. яго ператварылі ў ААТ[4].
Зноскі
- ↑ Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2013 год(руск.). Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Архівавана з арыгінала 29 лістапада 2014. Праверана 4 снежня 2014.
- ↑ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2013 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 4 снежня 2014.
- ↑ Список членов Республиканского Союза Строителей Республики Беларусь. belss.by. Праверана 30 жніўня 2025.
- ↑ а б Віктар Пазнякоў, Сяргей Старынаў. Увесь комплекс работаў — на сусветным узроўні // Звязда : газета. — 28 красавіка 2011. — № 79 (26943). — С. 1, 4-5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)