Электраізаляцыйная стужка

Электраізаляцыйная стужка (ізастужка) — расходны матэрыял, прызначаны для абмоткі правадоў і кабеляў з мэтай іх электраізаляцыі.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]
У сярэдзіне XX стагоддзя інжынеры і хімікі кампаніі "3M" (раней яна звалася "Minnesota Mining and Manufacturing") заняліся распрацоўкай самаклейнай электраізаляцыйнай стужкі на аснове полівінілхларыду. Аднак прымяненне ПВХ у ізаляцыйных стужках было складана рэалізаваць, так як пластыфікатар трыклезілфасфат (TCP) меў тэндэнцыю надаваць паверхні плёнкі масляністыя якасці, руйнуючы ўсе вядомыя адгезівы. У студзені 1946 года кампанія 3М выпусціла новую вінілавую электратэхнічную стужку на аснове каўчуку без утрымання серы. Першыя ізастужкі былі жоўтага і белага колераў. Але з-за няўстойлівасці да ўльтрафіялету белая стужка была заменена на больш устойлівую чорную. Ізастужкі за 60 гадоў існавання зведалі 17 значных змен. Сучасныя ізастужкі могуць валодаць не толькі высокімі дыэлектрычнымі ўласцівасцямі, але і добрай адгезіяй, эластычнасцю, устойлівасцю да пагодных з’яў, вільготнасці і хімікатаў, магчымасцю выкарыстання пры нізкіх тэмпературах.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Склад ПВХ-плёнкі прыкладна аднолькавы ў розных вытворцаў, адрозніваецца ў асноўным толькі пластыфікатар. Склад клею вытворцы трымаюць у сакрэце, але агульная карціна складу клею — пластыфікатар, каўчукавы клей, смала хлараваная, каніфоль.
Прымяненне ў медыцыне
[правіць | правіць зыходнік]Ізастужка не самы стэрыльны сродак, таму прымяненне яго ў медыцынскіх мэтах крайне не пажадана. У экстранных выпадках дапускаецца прымяненне ізастужкі, но толькі як сродак утрымліваючы стэрыльную павязку. Таксама ізастужку могуць прымяняюць як часовы сродак у выніку калі ў пацыента назіраецца алергія на адзін з кампанентаў медыцынскага пластыру, а гіпаалергенны пластыр недаступны.[1]

Інтэрнет-мем
[правіць | правіць зыходнік]Ізастужка з-за сваіх клейкіх якасцей і з-за адсутнасці іншых больш-менш надзейных клейкіх стужак, у недалёкім мінулым прымянялася часамі не па прамому прызначэнню (электраізаляцыя), а проста ў мэтах скраплення 2 паверхняў ці проста хуткага рамонту. А т.я. найбольш распаўсюджанай была ізастужка сіняга колеру (дакладней СССР закупаў за мяжой пераважна сінюю), то прыкметная сіняя ПВХ паверхня адразу прыкмячалася ў самых незвычайных месцах.
У час зяўлення інтернет-мемаў хутка сама сіняя ізастужка стала мемам, як сродак, які здольны склеіць штозаўгодна.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Синяя изолента - спрашивайте в аптеках :)- Общественная жизнь - Форум на Kuban.ru . forums.kuban.ru. Праверана 9 лютага 2025.