Электронны газ
Электронны газ — тэарэтычная мадэль, яхая апісвае паводзіны праводнасці электронаў у электронных правадніках.
Як і свабодныя электроны, часціцы электроннага газу падпарадкоўваюцца статыстыцы Фермі—Дзірака, рассейваюцца на фанонах, адны на адных, а таксама на любых парушэннях крышталічнай рашоткі.
Прасцейшы варыянт мадэлі электроннага газу — тэорыя металаў Друдэ—Лорэнца, дзе электронны газ разглядаўся як ідэальны газ. Гэта тэорыя прыстасавальная да паўправаднікоў, дзе колькасць часціц электроннага газу залежыць ад тэмпературы, а эфектыўная маса носьбітаў зараду адрозніваецца ад масы свабоднага электрона. У тэорыі металаў Зомерфельца ўлічвалася выраджэнне электроннага газу. У электроннай тэорыі металаў разам з мадэллю электроннага газу карыстаюцца мадэллю электроннай фермі-вадкасці, дзе ўлічваецца міжэлектроннае ўзаемадзеянне.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Богуш А. Электронны газ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).