Элементарныя функцыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Элементарныя функцыі ў матэматыцы — клас функцый, у які ўваходзяць мнагасклад, ступенная функцыя, рацыянальная функцыя, паказнікавая функцыя і лагарыфмічная функцыя, трыганаметрычныя функцыі і адваротныя трыганаметрычныя функцыі, гіпербалічныя функцыі і адваротныя гіпербалічныя функцыі. Элементарнымі з'яўляюцца таксама функцыі, атрыманыя з названых з дапамогай арыфметычных дзеянняў (складання, адымання, множання і дзялення), дыферэнцыравання, а таксама суперпазіцый (утварэння складаных функцый), выкарыстаных канечную колькасць разоў. Разглядаюцца таксама элементарныя функцыі ад некалькіх пераменных. Адваротныя функцыі да элементарных і інтэгралы ад элементарных функцый могуць не быць элементарнымі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]