Элені Глікадзі-Арвелер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Элені Глікадзі-Арвелер
фр.: Hélène Ahrweiler
Helene Ahrweiler.jpg
Дата нараджэння

29 жніўня 1926(1926-08-29)[1] (91 год)

Месца нараджэння

Афіны, Цэнтральныя Афіны[d], Атыка[d], Грэцыя[2]

Грамадзянства

Flag of Greece.svg Грэцыя
Flag of France.svg Францыя

Род дзейнасці

прафесар універсітэта, гісторык, teacher-researcher

Месца працы

Універсітэт Парыж 1 Пантэон-Сарбона[d]
Факультэт мастацтваў Парыжа[d]
CNRS[d]

Навуковая ступень

доктар філасофіі[d][4] (1966)

Альма-матар

Афінскі ўніверсітэт
Факультэт мастацтваў Парыжа[d][3]
Факультэт мастацтваў Парыжа[d][4]

Узнагароды і прэміі

Элені Глікадзі-Арвелер (грэч.: Ελένη Γλύκατζη-Αρβελέρ, фр.: Hélène Ahrweiler; 29 жніўня 1926, Афіны, Каралеўства Грэцыя) — грэчаскі гісторык-візантыніст і ўніверсітэцкі прафесар. З’яўляецца першай кабетай, якая ўзначаліла факультэт гісторыі ўніверсітэта Сарбона ў 1967 годзе і стала першай кабетай рэктарам гэтага ўніверсітэта за 700 гадоў яго гісторыі, у 1976 году. У 2008 годзе падчас тэлевізійнага шоу «Вялікія грэкі» ўвайшла ў сотню вялікіх грэкаў усіх часоў, пад нумарам 86. Увайшла ў Спіс Паслоў добрай волі ЮНІСЕФ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Афінах 29 жніўня 1926 года ў сям’і грэчаскіх уцекачоў з Малой Азіі. Сямейнае паходжанне шмат у чым вызначыла яе далейшыя цікавасці як гісторыка. Скончыла Філасофскі факультэт (Афінскі ўніверсітэт). У гады патройнай германа-італа-балгарскай акупацыі Грэцыі ўзяла ўдзел у Супраціве, у шэрагах Нацыянальнай Усёгрэчаскай Арганізацыі Моладзі (ЭПОН), у адным вочку з, сталым вядомым надалей, грэчаскім кампазітарам Манасам Хадзідакісам. Па завяршэнні навукі працавала даследчыкам у Цэнтры Малаазійскіх даследаванняў. Пераехала ў Парыж у 1953 году для працягу навукі ў École pratique des hautes études, дзе атрымала ступень доктара гісторыі. Праз 2 гады знаходжання ў Францыі была прынята ў Нацыянальны цэнтр навуковых даследаванняў Францыі (CNRS). У 1964 годзе атрымала тытул дырэктара Цэнтра і ў 1967 годзе прафесара Сарбоны, адначасна атрымала тытул Docteur des Lettres. Была дырэктарам Цэнтра Гісторыі і Культуры Візантыі і Хрысціянскай археалогіі.

У 1970—1973 гг. Універсітэт Парыж 1 Пантэон-Сарбона, абраў яе на пост намесніка рэктара, а ў 1976—1981 гг. на пост рэктара. Арвелер стала першай кабетай на гэтым пасту за ўсю гісторыю ўніверсітэта.

Тут яна пазнаёмілася і выйшла замуж за афіцэра французскай арміі Жака Арвелера, з якім нарадзіла адну дачку[5].

У 1982 годзе, прэзідэнт Францыі Франсуа Мітэран прызначыў яе рэктарам Парыжскай Акадэміі і канцлерам усіх Парыжскіх універсітэтаў. На гэтым пасту Элені Арвелер заставалася да 1989 года. З лютага 1989 года па жнівень 1991 года, яна была прызначана прэзідэнтам у Цэнтр Пампіду.

З’яўляецца, апроч іншага, прэзідэнтам Камітэта этыкі, пры Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (Францыя), Еўрапейскага Культурнага Цэнтра Дэльфы (Грэцыя) і ганаровым прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі Візантыйскіх даследаванняў.

Яе працы галоўным чынам ставяцца да вобласці візантыністыкі. Сярод самых значных яе прац варта адзначыць «Даследаванні пра кіраванне Візантыйскай імперыі ў 9-м і 10-м стагоддзях» (1960), «Візантыя і мора» (1966), «Даследаванні пра арганізацыю кіравання і грамадскую структуру Візантыі» (1971), «Візантыя, краіна і тэрыторыі» (1976), «Палітычная Ідэалогія Візантыйскай Імперыі» (1976)[6], «Візантыйская Геаграфія», «Гістарычная геаграфія міжземнаморскага свету». Арвелер вядомая сваімі ліберальнымі паглядамі і паглядамі на волю выяўлення ідэй. Як яна сама заявіла ў адным са сваіх інтэрв’ю : «Я ніколі не дазволіла, быўшы прэзідэнтам універсітэта Сарбоны, уваход ва ўстанову паліцыянта без маёй асабістай прысутнасці».

Элені Глікадзі-Арвелер лічыцца сёння адной з самых выбітных універсітэцкіх асоб, асабліва ў візантыністыцы, з вялікім лікам лекцый і выступаў у Грэцыі і за яе межамі. Сярод яе кніг таксама адзначаны «Смірна паміж дзвюма турэцкімі акупацыямі» (1975), «Дыяспара ў Візантыі» (1995), «Стварэнне Еўропы» (2000), «Чаму Візантыя» (2010)[7].

Узнагароды і ганаровыя званні[правіць | правіць зыходнік]

Арвелер з’яўляецца членам-карэспандэнтам наступных акадэмій: Брытанская акадэмія, Афінская акадэмія навук, Berlin-Brandenburg Academy of Sciences and Humanities, Балгарская акадэмія навук, і асацыяваным членам Каралеўскай Акадэміі навук і мастацтваў Бельгіі. Арвелер носіць шэраг ганаровых навуковых ступеняў, і атрымала наступныя ўзнагароды-званні ад французскага ўрада:

Таксама ў 1984 годзе Арвелер была ўзнагароджана Алімпійскім ордэнам[8].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12112553X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12112553X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. http://www.sudoc.fr/047096632
  4. 4,0 4,1 4,2 http://www.sudoc.fr/08593058X
  5. Cox-Fill, Olivia (1996). "Hélène Ahrweiler". For our daughters: how outstanding women worldwide have balanced home and career. Greenwood Publishing Group. pp. 193–199. ISBN 978-0275951993. 
  6. [Ελένη Γλύκατζη-Αρβελέρ,Η Πολιτική Ιδεολογία της Βυζαντινής Αυτοκρατορίας, Ψυχογιός,1977]
  7. Short Biography at Strabon.org
  8. Awards (англ.)  // Olympic Review. — МОК, кастрычнік 1984. — № 204. — P. 744. — ISSN 0251-3498.