Элен Уайт
Элен Уайт | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | пісьменніца, багаслоў |
Дата нараджэння | 26 лістапада 1827[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 ліпеня 1915[1][2][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Царква адвентыстаў сёмага дня[d] |
Муж | James White[d] |
Дзеці | William C. White[d] і Edson White[d] |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Элен Уайт (англ.: Ellen Gould White; сапр. Гарман (Harmon) 26 лістапада 1827 — 16 ліпеня 1915) — ідэйны рэфарматар адвентызма і суарганізатар царквы адвентыстаў сёмага дня.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Элэн Гульда Уайт нарадзілася ў сям’і фермераў Роберта і Юнікі Гарман. У сям’і ўсе былі спадкаемнымі членамі метадысцкай царквы. Ранняе дзяцінства Элен прайшло за некалькі міль ад невялічкага мястэчка Горам, штат Мэн. У сем гадоў Элен з бацькамі пераехала ў мястэчка Портленд, штат Мэн. Тут яна і яе сям’я сталі паслядоўнікамі Уільяма Мілера, зашто пасля былі выключаны з метадысцкай царквы. Аднак пасля таго, як не адбылася чаканая падзея, прадказаная Мілерам у яго спробах тлумачэння кнігі Адкрыцця (Апакаліпсісу) з Новага Запавету і Данііла са Старога Запавету, яна, па ўласных сцвярджэннях, мела шэраг адкрыццяў і бачанняў пра ўваход Ісуса Хрыста ў Нябесную скінію, пра неабходнасць выконваць суботу з Дэкалогу (Дзесяці Запавядзей, і пра іншыя змены ў дактрынах адвэнтызма, што паклала пачатак яе прапаведніцка-рэфарматарскай дзейнасці. Была ў ліку заснавальнікаў і рэфарматараў канфесіі адвэнтыстаў сёмага дня. Паводле вучэння адвэнтыстаў, бачанні Элэны Уайт паклалі пачатак вяртанню людзей да здаровага ладу жыцця, правільным узаемаадносінам з Богам і шырокай місіянерскай дзейнасці адвентыстаў сёмага дня.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Ellen G. White // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Ellen Gould Harmon White // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.