Перайсці да зместу

Элмар Леанард

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элмар Леанард
англ.: Elmore John Leonard
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Elmore John Leonard Jr.
Псеўданімы «Галандзец»
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1925(1925-10-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 жніўня 2013(2013-08-20)[5][1][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства ЗША
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, сцэнарыст
Гады творчасці 19532005
Кірунак лірыка
Жанр дэтэктыў, вестэрн
Прэміі
www.elmoreleonard.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Элмар Джон Леанард-малодшы (англ.: Elmore John Leonard, 11 кастрычніка 1925, Новы Арлеан — 20 жніўня 2013, Дэтройт) — амерыканскі пісьменнік і сцэнарыст, майстар крымінальнай літаратуры і вестэрнаў, творы якога адрозніваліся энергічнымі дыялогамі, персанажамі-няўдачнікамі і лаканічным гумарам.[6] У прэсе часта называўся «адным з найвялікшых» і «найбольш пазнавальных» амерыканскіх крымінальных пісьменнікаў у гісторыі.[7][8]

Многія раманы і апавяданні Леанарда былі экранізаваныя. Найбольш вядомымі з іх з’яўляюцца «Кантракт з малым», «Джэкі Браўн», а таксама «Цягнік на Юму». У 2010 годзе на сусветныя тэлеэкраны выйшаў серыял «Правасуддзе», заснаваны на некалькіх творах Леанарда.

Бацька Элмара працаваў у General Motors каморнікам, што вымушала сям’ю пастаянна пераязджаць з месца на месца. Нарадзіўшыся ў Новым Арлеане, Элмар пражыў там нядоўга: сямейства вандравала, пакуль у 1934 годзе не асела ў Дэтройце, штат Мічыган.

Менавіта гэты час больш за ўсё паўплываў на Элмара, і — больш за тое — у далейшым знайшло сваё адлюстраванне ў многіх яго працах. Загалоўкі нацыянальных газет тых гадоў мільгалі імёнамі гангстэраў накшталт Боні і Клайда і бейсбалістаў «Детройцкіх Тыграў»: Боні і Клайд, вядомыя сваімі «подзвігамі» ўсёй Амерыцы, былі забітыя ў 1934 годзе. Спорт і зброя сталі захапленнямі Элмара на ўсё жыццё.

У 1943 годзе Элмар скончыў сярэднюю езуіцкага школу пры Детройцкім універсітэце.

У літаратуры з’явіўся ў 1950-х гадах, перыядычна выдаючы свае вестэрны. Затым пачаў працаваць у дэтэктыўным жанры і пісаць сцэнары. Атрымаў адабрэнне крытыкаў за непрыукрасны рэалізм і моцныя дыялогі. Элмар Леанард жыў у акрузе Оклэнд, штат Мічыган.

Памёр 20 жніўня 2013 года ў Дэтройце, так і не акрыяўшы пасля цяжкага інсульту.[9]

Зноскі

  1. а б Elmore Leonard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Elmore Leonard // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://tv.yahoo.com/news/elmore-leonard-writer-justified-jackie-brown-shorty-dead-135900738.html
  4. http://www.bbc.co.uk/news/entertainment-arts-23599707
  5. http://lifeinlegacy.com/Display.aspx?weekof=2013-08-24
  6. Тод Леапольд, Джо Стэрлінг.. Elmore Leonard, writer of sharp, colorful crime stories, dead at 87 (англ.). CNN (20 жніўня 2013). Праверана 2013-8-20.
  7. Сьюзан Уітал.. American novelist Elmore Leonard has died (англ.). The Detroit News (20 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 2013-8-20.
  8. Элізабэт Данэлі.. Crime novelist Elmore Leonard dies at 87 (англ.). Los Angeles Times (20 жніўня 2013). Праверана 2013-8-20.
  9. "Памёр аўтар «Джэкі Браўн» і «Дастаць малога» Элмар Леанард". Lenta.ru. 2013-08-20. Праверана 2013-08-20.