Элма Даніэльсан
Элма Даніэльсан | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
1 сакавіка 1865[1] |
Смерць |
8 лютага 1936[1] (70 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() |
Партыя | |
![]() |
Элма Шарлота Даніэльсан (шведск.: Elma Charlotta Danielsson, народжаная Сундквіст, шведск.: Sundquist, 1 сакавіка 1865, Фалун, Швецыя — 8 лютага 1936, Лома, Швецыя) — шведская журналістка і палітычны дзеяч, член Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыя Швецыі. З 1887 года з’яўлялася часовым рэдактарам сацыял-дэмакратычнай газеты Arbetet.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Элма Сундквіст нарадзілася ў шведскім горадзе Фалун 1 сакавіка 1865 года. Працавала настаўнікам у сістэме дзяржаўных школ і пераехала ў Мальмё са сваім жаніхом Акселем Даніэльсанам, за якога выйшла замуж ў 1897 годзе, пасля шаснаццаці гадоў заручын. У пары нарадзіўся сын Атэрдаг (1891—1895).
Аксель Даніэльсан выпускаў радыкальную сацыял-дэмакратычную газету Arbetet ў Мальмё, а Элма з 1887 гады працавала ў рэдакцыі газеты ў якасці журналіста. Калі ў 1889 годзе Аксель быў заключаны ў турму за блюзьнерства, Элма займала пасаду часовага рэдактара да вызвалення мужа ў 1890 годзе. У 1891 годзе яна пераехала ў ЗША, але вярнулася ў Швецыю ў 1895 годзе. Ужо ў гэты час Элма прымала чынны ўдзел у грамадскім жыцці як за мяжой так і на радзіме; шведскі пісьменнік і публіцыст Аўгуст Стрындберг аднойчы заўважыў Аксель, што яму пашанцавала мець «нявесту з іскрай».
Даніэльсан была вядучым прадстаўніком руху за пашырэнне правоў жанчын у шведскім рабочым руху: яна заснавала Асацыяцыю працоўных жанчын, першую ў Швецыі сацыялістычную арганізацыю працоўных жанчын, а таксама была яе старшынёй у 1888—1890 гадах. У 1900 году Элма стала сузаснавальнікам Жаночага дыскусійнага клуба Мальмё (шведск.: Malmös kvinnliga discussionsklubb).
Пасля таго, як жанчыны атрымалі права ўдзельнічаць у муніцыпальных выбарах ў 1909 годзе, Даніэльсан стала першай жанчынай, абранай у гарадскі савет Мальмё.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]