Перайсці да зместу

Элсі Катайнен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элсі Катайнен
дэпутат Еўрапейскага парламента
1 сакавіка 2018 — 1 ліпеня 2019
Папярэднік Hannu Takkula[d]
дэпутат Эдускунты[d]
22 красавіка 2015 — 1 сакавіка 2018
Пераемнік Eero Reijonen[d]
дэпутат Эдускунты[d]
20 красавіка 2011 — 21 красавіка 2015
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 2 ліпеня 2019
дэпутат Эдускунты[d]
21 сакавіка 2007 — 19 красавіка 2011
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 16 ліпеня 2024

Нараджэнне 17 снежня 1966(1966-12-17)[1] (59 гадоў)
Грамадзянства
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Knight First Class of the Order of the Lion of Finland Knight of the Order of the Lion of Finland
Сайт elsikatainen.fi
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Элсі Каарына Катайнен (фінск.: Elsi Kaarina Katainen, нар. 17 снежня 1966, Хаапаярві, Фінляндыя) — фінскі палітычны дзеяч. Сябра партыі «Фінляндскі цэнтр» і еўрапейскай партыі «Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу» (ALDE). Дэпутат Еўрапейскага парламента з 1 сакавіка 2018 года, член групы «Абнаўляючы Еўропу».

Нарадзілася ў горадзе Хаапаярві. У 1992 годзе атрымала спецыяльнасць агранома, у 1997 годзе ў горадзе Йювяскюля — выкладчыка, у 2000 годзе атрымала ступень бакалаўра ва Універсітэце прыкладных навук Савоніі па спецыяльнасці аграномія.

У 2001 годзе абрана старшынёй рады абшчыны Піелавесі.

На парламенцкіх выбарах 18 сакавіка 2007 года абрана дэпутатам эдускунты ад выбарчай акругі Паўночнае Сава. У чэрвені 2015 года на сходзе парламенцкай фракцыі Цэнтра абрана першым віцэ-старшынём.

Пасля прызначэння Ханну Такула ў склад Еўрапейскай падліковай палаты, 1 сакавіка 2018 года заняла яго месца ў Еўрапейскім парламенце. Па выніках выбараў у Еўрапейскі парламент у Фінляндыі 26 мая 2019 года абрана дэпутатам.