Эльвіра Уладзіміраўна Герман
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жаночы |
Поўнае імя | Эльвіра Уладзіміраўна Герман |
Спецыялізацыя | 100 metres hurdles[d] |
Клуб | СК ФПБ |
Нарадзілася |
9 студзеня 1997[1] (26 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() |
IAAF | 14579406 |
![]() |
Эльвіра Уладзіміраўна Герман (нар. 9 студзеня 1997) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу з бар’ерамі. Чэмпіёнка Еўропы (2018). Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Сярэбраная прызёрка летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Нанкіне ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 13,38.
Чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў 2015 года ў Эскільстуне ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 13,15.
Чэмпіёнка свету сярод юніёраў 2016 года ў Быдгашчы ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 12,85[3].
13 мая 2018 ў французскім Манжэроне прабегла 100 метраў з бар’ерамі за 12,73 сек., устанавіўшы асабісты рэкорд[4]. 9 жніўня 2018 Эльвіра Герман стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 100 м з бар’ерамі, у фінале кантынентальнага форуму ў Берліне беларуска паказала вынік 12,67 сек, у фінішным створы апярэдзіўшы дзвюх саперніц з Германіі[5], таксама яна ўстанавіла нацыянальны рэкорд (U-23).
Эльвіра Герман — уладальніца звання «Узыходзячая зорка» 2018 года па версіі Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Таксама яна з’яўляецца самай маладой спартсменкай, якой удалося стаць чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі за ўсю гісторыю кантынентальных спаборніцтваў[6].
Асноўныя вынікі[правіць | правіць зыходнік]
Год | Турнір | Месца правядзення | Дысцыпліна | Месца | Вынік |
---|---|---|---|---|---|
2014 | летнія юнацкія Алімпійскія гульні 2014 | Нанкін, Кітай | 100 м з/б | ![]() |
13,38 |
2015 | Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў | Эскільстуна, Швецыя | 100 м з/б | ![]() |
13,15 |
2016 | Чэмпіянат Еўропы | Амстэрдам, Нідэрланды | 100 м з/б | 16-е (1/2) | 13,18 |
Чэмпіянат свету сярод юніёраў | Быдгашч, Польшча | 100 м з/б | ![]() |
12,85 CR | |
2017 | Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні | Бялград, Сербія | 60 м з/б | 11-е (1/2) | 8,57 |
Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі | Быдгашч, Польшча | 100 м з/б | ![]() |
12,95 | |
Чэмпіянат свету | Лондан, Вялікабрытанія | 100 м з/б | 19-е (1/2) | 13,16 | |
Летняя Універсіяда | Тайбэй, Тайвань | 100 м з/б | ![]() |
13,17 | |
2018 | Чэмпіянат свету ў памяшканні | Бірмінгем, Вялікабрытанія | 60 м з/б | 10-е | 8,06 |
Чэмпіянат Еўропы | Берлін, Германія | 100 м з/б | ![]() |
12,67 | |
2019 | Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні | Глазга, Вялікабрытанія | 60 м з/б | ![]() |
8,00 |
Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[7]. 27 жніўня, на сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, бар’ерыстка заявіла, што гатовая змяніць спартыўнае грамадзянства, калі яе будуць прэсаваць.
Зноскі
- ↑ World Athletics Database Праверана 3 мая 2021.
- ↑ http://noc.by/ii-evropeyskie-igry/team/ — Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь.
- ↑ Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год Архівавана 15 лютага 2017.
- ↑ zviazda.by
- ↑ zviazda.by
- ↑ zviazda.by
- ↑ «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти Архівавана 20 жніўня 2020. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эльвіра Уладзіміраўна Герман
- Нарадзіліся 9 студзеня
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Лёгкаатлеты паводле алфавіта
- Спартсмены паводле алфавіта
- Бегуны на кароткія дыстанцыі Беларусі
- Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў
- Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод моладзі