Перайсці да зместу

Эльжбета Габсбург

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эльжбета Габсбург
жонка манарха Польшчы[d]
1543 — 1545

Нараджэнне 9 ліпеня 1526(1526-07-09)
Смерць 15 чэрвеня 1545(1545-06-15)[2] (18 гадоў)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Фердынанд I Габсбург
Маці Ганна Ягелонка
Муж Жыгімонт II Аўгуст[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эльжбета Габсбург[4][5], таксама Эльжбета Аўстрыйская,[4] Лізавета Габсбург[6] (ням.: Elisabeth von Österreich, польск.: Elżbieta Habsburżanka; 9 чэрвеня 1526, Лінц — 15 чэрвеня 1545, Вільня) — каралева-кансорт Рэчы Паспалітай з роду Габсбургаў, жонка караля Жыгімонта II Аўгуста.

Эльжбета Аўстрыйская была дачкой імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда I і яго жонкі, Ганны Багемскай. Неўзабаве пасля свайго нараджэння Эльжбета была абяцана ў жонкі польскаму каралю, Жыгімонту II Аўгусту. Вяселле іх адбылося 5 мая 1543 года, калі нявесце было ўсяго 16 гадоў.

Прыехаўшы ў Польшчу, Эльжбета апынулася ўцягнутай у барацьбу прыхільнікаў і праціўнікаў збліжэння з Габсбургамі пры польскім двары. Непрыязныя адносіны ў яе склаліся са сваёй свякрухай, Бонай Сфорца, а пазней і муж стаў пазбягаць яе блізкасці — меркавана таму, што Эльжбета пакутавала на эпілепсію.

Чаканае ў Вене і Кракаве ў сувязі з гэтым шлюбам збліжэнне паміж дзяржавамі Габсбургаў і Ягелонаў не адбылося. Адносіны да аўстрыйскай прынцэсы пры польскім двары былі выключна непрыязнымі. Увосень 1544 года Эльжбета разам з каралём выязджае ў Літву. Неўзабаве пасля свайго 19-годдзя яна сканала. Дзяцей у гэтым шлюбе не было; пазней Жыгімонт II Аўгуст яшчэ двойчы жаніўся, аднак памёр, так і не пакінуўшы пасля сябе законнага спадчынніка. У 1553—1572 гады жонкай Жыгімонта II Аўгуста была сястра Эльжбеты, Кацярына Габсбург.

Зноскі

  1. ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #129883514 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  2. ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #129883514 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  3. ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 Эльжбета Габсбург (Эльжбета Аўстрыйская), дачка Фердынанда І Габсбурга - Беларусь у асобах i падзеях. bis.nlb.by. Праверана 22 жніўня 2026.
  5. ↑ Электронная энцыклапедыя "Вялікае Княства Літоўскае" - Articles Main (англ.). www.vkl.by. Праверана 22 жніўня 2026.
  6. ↑ ЖЫГІМОНТ II - Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова). verbum.by. Праверана 22 жніўня 2026.
  • Constantin von Wurzbach: Habsburg, Elisabeth von Oesterreich (1526—1545). Nr. 70. In: Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich. Bd 6. Verlag L. C. Zamarski, Wien 1856—1891