Перайсці да зместу

Эль-Азізія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Эль-Азізія
араб. العزيزية‎‎
Краіна
Муніцыпалітэт
Каардынаты
Вышыня цэнтра
119 м
Насельніцтва
  • 4 000 чал. (2009)
Часавы пояс
Эль-Азізія на карце Лівіі
Эль-Азізія (Лівія)
Эль-Азізія

Эль-Азізія (араб. العزيزية‎‎) — горад у паўночна-заходняй Лівіі, сталіца акругі Эль-Джыфара, размяшчаецца прыблізна ў 55 км да паўднёвага захаду ад Трыпалі.

Да 2001 года Эль-Азізія была цэнтрам аднайменнай акругі.

Эль-Азізія — буйны гандлёвы цэнтр на плато Сахель Джэфар.

Па даных перапісу 2009 года, насельніцтва горада складае прыблізна 4,000 чалавек.[1]

13 верасня 1922 года ў горадзе была зафіксавана самая высокая ў свеце тэмпература паветра ў цені, якая дасягнула 57,7 °C (136 °F)[2][3].

Аднак гэты рэкорд не сведчыць пра тое, што Эль-Азізія самае гарачае месца на Зямлі. Сярэдняя тэмпература ў горадзе ніжэй, чым у Далоле (Эфіопія), дзе гэты паказчык роўны 34,4 °C.

Зноскі

  1. «العزيزية» («Al 'Aziziyah»)(недаступная спасылка) World Gazetteer, accessed 6 September 2009
  2. «Global Measured Extremes of Temperature and Precipitation» Архівавана 7 мая 2009. National Climatic Data Center, United States National Oceanic and Atmospheric Administration (NOAA), accessed 3 December 2008. (англ.)
  3. «What is the highest temperature recorded on Earth, and what’s a reasonable upper limit on the Earth’s temperature?» Архівавана 17 мая 2006. Goddard Space Flight Center, National Aeronautics and Space Administration (NASA), accessed 6 September 2009