Перайсці да зместу

Элізабет Хартман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элізабет Хартман
англ.: Elizabeth Hartman
Дата нараджэння 23 снежня 1943(1943-12-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1987(1987-06-10)[1] (43 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Gill Dennis[d]
Адукацыя
Прафесія кінаактрыса, тэатральная актрыса, актрыса агучвання, тэлеактрыса
IMDb ID 0366946
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мэры Элізабет Хартман (англ.: Mary Elizabeth Hartman, 23 снежня 1943 — 10 чэрвеня 1987) — амерыканская актрыса.

Пасля паспяховага дэбюту на тэатральнай сцэне роднага Янгстаўна, Хартман перабралася ў Нью-Ёрк, дзе паспяхова стартавала яе кар’ера на Брадвеі. Вядомасць да яе прыйшла пасля ролі сляпой дзяўчыны Селін у фільме «Клапок сінявы» ў 1965 годзе, дзе яна здымалася разам з Сідні Пуацье. Гэтая дэбютная для яе праца ў кіно прынесла актрысе прэмію «Залаты глобус», а таксама намінацыю на «Оскар». Праз год Хартман зноў стала намінанткай на «Залаты глобус» за ролю ў карціне «Ты зараз вялікі хлопчык». Пасля гэтага актрыса знялася яшчэ ў пары паспяховых кінастужак, выканала некалькі роляў на тэлебачанні і ў тэатры, а ў 1982 годзе прыняла ўдзел у агучванні мультфільма «Сакрэт пацукоў», якія сталі яе апошняй працай у акцёрскай кар’еры.

Большую частку свайго жыцця актрыса пакутавала на дэпрэсію. Пасля разводу з мужам яна перабралася ў Пітсбург, каб быць бліжэй да сваякоў, дзе пачала працаваць супрацоўніцай у мясцовым музеі. Да 1987 годзе стан Хартман моцна пагоршыўся і ўлетку таго ж года яна здзейсніла самагубства, выскачыўшы з акна сваёй кватэры на пятым паверсе.

Зноскі

  1. а б Elizabeth Hartman // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.