Элізабет Эйзенстайн
Элізабет Эйзенстайн | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1923[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 студзеня 2016[3][2] (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Sam A. Lewisohn[d] |
Маці | Margaret Seligman Lewisohn[d] |
Род дзейнасці | гісторык, гісторык |
Навуковая сфера | гісторык і Вялікая французская рэвалюцыя[5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Crane Brinton[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Элізабэт Эйзенстайн, таксама Элізабэт Эйзенштэйн (англ.: Elizabeth Lewisohn Eisenstein, 11 кастрычніка 1923 — 31 студзеня 2016) — амерыканскі гісторык культуры, даследчыца ролі друку і кнігі ў станаўленні заходніх таварыстваў Новага часу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нашчадак яўрэйскіх эмігрантаў з Германіі, унучка Адольфа Левізона і праўнучка Джозефа Селігмана . Скончыла Васарскі каледж , абараніла дысертацыю ў Рэдкліфскім каледжы, дзе яе настаўнікам быў Крэйн Брынтан . У 1959—1974 гадах — дацэнт Амерыканскага ўніверсітэта (Вашынгтон (акруга Калумбія)). У 1975—1988 — прафесар гісторыі на гістарычным аддзяленні Мічыганскага ўніверсітэта. З 1978 года — пастаянны кансультант Цэнтра кнігі Бібліятэкі Кангрэса. Выкладала ў Нацыянальным універсітэце Аўстраліі, у Оксфардзе і інш.
Навуковыя інтарэсы
[правіць | правіць зыходнік]На велізарным гістарычным матэрыяле прасачыла ўплыў друкаваных сродкаў камунікацыі на Рэфармацыю, Рэнесанс, Асвету, навуковую рэвалюцыю. Развівала некаторыя ідэі М. Маклюэна , разам з тым актыўна палемізуючы з ім. Двухтомная манаграфія Эйзенстайн «Друкаваны станок як крыніца пераменаў» (1979, скарочанае выданне — 1983, перавыданне 2000, 2005) дала імпульс шматлікім даследчыкам, стала настольнай кнігай для гісторыкаў культуры Новага часу.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- The First Professional Revolutionist: Filippo Michele Buonarotti. Cambridge: Harvard University Press, 1959. ISBN 978-0-674-30400-0.
- The printing press as an agent of change: communications and cultural transformations in early modern Europe. 2 vols. Cambridge: Cambridge University Press, 1979. ISBN 0-521-22044-0.
- The printing revolution in early modern Europe. Cambridge: Cambridge University Press, 1983 (перавыд. 2000, 2005) ISBN 0-521-25858-8, ISBN 0-521-27735-3.
- Print culture and Enlightenment thought. Chapel Hill: University of North Carolina Press u.a., 1986
- Grub Street abroad: aspects of the French cosmopolitan press from the age of Louis XIV to the French Revolution. Oxford: Clarendon Press, 1992. ISBN 0-19-812259-4.
- Divine Art, Infernal Machine, The Reception of Printing in the West. Philadelphia: University of Pennsylvania Press, 2011
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Стыпендыя Гугенхайма (1981)[6]. Прэмія Амерыканскай асацыяцыі гісторыкаў за навуковыя дасягненні (2002). Ганаровы доктар гуманітарных навук Мічыганскага ўніверсітэта (2004).
У 1993 Нацыянальная кааліцыя незалежных даследчыкаў (NCIS) заснавала прэмію імя Элізабэт Эйзенстайн.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 8 лістапада 2017.
- ↑ а б Elizabeth L. Eisenstein // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://list.indiana.edu/sympa/arc/exlibris-l/2016-02/msg00076.html
- ↑ https://www.nytimes.com/2016/02/24/books/elizabeth-eisenstein-historian-of-movable-type-dies-at-92.html
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Elizabeth L. Eisenstein – John Simon Guggenheim Memorial Foundation… (англ.). Праверана 16 сакавіка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- The Advent of printing: historians of science respond to Elizabeth Eisenstein’s The printing press as an agent of change/ Ed. by Peter F. McNally. Montreal: Graduate School of Library and Information Studies, McGill University, 1987
- Baron S.A. a.o. Agent of change: print culture studies after Elizabeth L. Eisenstein. Amherst: University of Massachusetts Press, 2007
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аналітычная інтэлектуальная Біяграфія Элізабэт Эйзенстайн
- Elizabeth L. Eisenstein (ісп.). INFOAMÉRICA. infoamerica.org. Праверана 7 красавіка 2019.
- Нарадзіліся 11 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Памерлі 31 студзеня
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Вашынгтоне
- Выкладчыкі Мічыганскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Каледжа Васара
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Гісторыкі культуры
- Гісторыкі ЗША