Элізабэт Хартман
| Элізабэт Хартман | |
|---|---|
| англ.: Elizabeth Hartman | |
| | |
| Дата нараджэння | 23 снежня 1943[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 чэрвеня 1987[1] (43 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Gill Dennis[d][3] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінаактрыса, тэатральная актрыса, актрыса агучвання, тэлеактрыса, актрыса |
| IMDb | ID 0366946 |
Мэры Элізабэт Хартман (англ.: Mary Elizabeth Hartman, 23 снежня 1943 — 10 чэрвеня 1987) — амерыканская актрыса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля паспяховага дэбюту на тэатральнай сцэне роднага Янгстаўна, Хартман перабралася ў Нью-Ёрк, дзе паспяхова стартавала яе кар’ера на Брадвеі. Вядомасць да яе прыйшла пасля ролі сляпой дзяўчыны Селін у фільме «Клапок сінявы» ў 1965 годзе, дзе яна здымалася разам з Сідні Пуацье. Гэтая дэбютная для яе праца ў кіно прынесла актрысе прэмію «Залаты глобус», а таксама намінацыю на «Оскар». Праз год Хартман зноў стала намінанткай на «Залаты глобус» за ролю ў карціне «Ты зараз вялікі хлопчык». Пасля гэтага актрыса знялася яшчэ ў пары паспяховых кінастужак, выканала некалькі роляў на тэлебачанні і ў тэатры, а ў 1982 годзе прыняла ўдзел у агучванні мультфільма «Сакрэт пацукоў», якія сталі яе апошняй працай у акцёрскай кар’еры.
Большую частку свайго жыцця актрыса пакутавала на дэпрэсію. Пасля разводу з мужам яна перабралася ў Пітсбург, каб быць бліжэй да сваякоў, дзе пачала працаваць супрацоўніцай у мясцовым музеі. Да 1987 годзе стан Хартман моцна пагоршыўся і ўлетку таго ж года яна здзейсніла самагубства, выскачыўшы з акна сваёй кватэры на пятым паверсе.
Зноскі
- 1 2 Elizabeth Hartman // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1020513187 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 5 лістапада 2026.