Элін Вэгнер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Элін Вэгнер
Elin Wagner.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Elin Mathilda Elisabeth Wägner
Дата нараджэння 16 мая 1882(1882-05-16)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 1949(1949-01-07)[1][2][5] (66 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Sven Wägner[d][2][3][4]
Муж John Landquist[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, пісьменніца, суфражыстка, грамадская дзяячка
Жанр аповесць, раман, сцэнар
Мова твораў шведская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Шаблон:Галоўная прэмія дзевяці
Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Элін Мацільда Элізабэт Вэгнер (шведск.: Elin Mathilda Elisabeth Wägner; 16 мая 1882, Лунд — 7 студзеня 1949, Берг, Крунуберг) — шведская пісьменніца, журналістка, педагог, эколаг. Грамадскі дзеяч, арганізатар руху па абароне і выратаванні дзяцей, актывістка фемінісцкага і пацыфістскага рухаў; заснавальнік групы Фогельстад. Член Шведскай акадэміі з 1944 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Элін Вэгнер нарадзілася ў 1882 годзе ў Лундзе. Яе бацькам быў школьны дырэктар; у трохгадовым узросце яна пазбавілася маці. Калі бацька паўторна ажаніўся, Элін некаторы час жыла з дзядзькам, а потым пераехала разам з новай сям’ёй бацькі спачатку ў Нючэпінг, а затым у Хельсінгбарг[10].

Журналісцкая дзейнасць Вэгнер пачалася ў газеце Helsingborgs Dagblad. Затым яна пераехала ў Стакгольм і працавала ў вядомым жаночым часопісе «Idun». Пазней яна стала першым рэдактарам часопіса Tidevarvet[sv], які выдаваўся так званай групай Фогельстад. Вегнер таксама сама шмат пісала для гэтага часопіса, у прыватнасці, аб нямецкай і ангельскай літаратуры, этналогіі і антрапалогіі[10]. Яна таксама працавала выкладчыкам у жаночай школе ў Фогельстаде[sv].

У 1910 годзе Вэгнер выйшла замуж за літаратурнага крытыка Ёна Ландквіста. У 1922 годзе муж і жонка развяліся, але працягвалі падтрымліваць адзін аднаго. Дзяцей у іх не было. На сястры Элін быў жанаты Грэгар Паульсон.

Пасля разводу Вэгнер пераехала са сталіцы ў Смоланд і пасялілася ў вёсцы Берг на поўнач ад Векшэ[10]. Непадалёк жыла яе сяброўка і паплечніца Флоры Гате, з якой яны разам падарожнічалі: як па Смоланду, збіраючы матэрыял для кнігі Вегнер «Tusen år i Småland», так і за межы Швецыі, у тым ліку ў Маскву і Ленінград ў 1934 годзе[10][11].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісьменніца, журналістка і актывістка фемінісцкага руху Элін Вэгнер з тэчкамі з 350 000 подпісамі, сабранымі ў 1913—1914 у падтрымку права жанчын на галасаванне ў выбарах

Элін Вэгнер была адной з найбольш вядомых суфражыстак, дзеячаў руху за прадастаўленне жанчынам выбарчага права ў Швецыі, ініцыятарам стварэння шведскага грамадства за жаночае раўнапраўе.

Разам з Фрэдрыкай Брэмер Вэгнер з’яўляецца ініцыятарам і найбольш важнай і ўплывовай дзяячкай фемінісцкага руху Швецыі.

У лістападзе 1919 года Элін Вэгнер, Элен Пальмшэрна і Герда Маркус стварылі ў Швецыі першую ў краіне арганізацыю па абароне і выратаванні дзяцей пад назвай "Рэдда Барнен " (шведскае аддзяленне «Міжнароднага саюза дапамогі дзецям»).

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар раманаў, артыкулаў у газетах і часопісах, сцэнарыяў да 4-м фільмаў. Сярод найбольш папулярных раманаў Э. Вэгнер — «Norrtullsligan» («мужчыны і іншыя няшчасці», 1908), «Pennskaftet» («Ручка», 1910), аповесць у духу народных традыцый з жыцця сялян «Åsa-Hanna» (1918). Выкарыстала творчы псеўданім «Дэвінэз» (Devinez).

Кнігі і шматлікія артыкулы Э. Вэгнер прысвечаны праблемам жаночай эмансіпацыі, грамадзянскіх правах, руху за мір, павышэнню дабрабыту людзей, ахове навакольнага асяроддзя.

Абраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Från det jordiska museet (1907)
  • Norrtullsligan (1908)
  • Pennskaftet (1910)
  • Helga Wisbeck (1913)
  • Mannen och körsbären (1914)
  • Camillas äktenskap (1915)
  • Släkten Jerneploogs framgång (1916)
  • Åsa-Hanna (1918)
  • Kvarteret Oron (1919)
  • Den befriade kärleken (1919)
  • Den förödda vingården (1920)
  • Nyckelknippan (1921)
  • Den namnlösa (1922)
  • Från Seine, Rhen och Ruhr (1923)
  • Silverforsen (1924)
  • Natten till söndag (1926)
  • De fem pärlorna (1927)
  • Den odödliga gärningen (1928)
  • Svalorna flyga högt (1929)
  • Korpungen och jag (1930)
  • Gammalrödja (1931)
  • Dialogen fortsätter (1932)
  • Mannen vid min sida (1933)
  • Vändkorset (1934)
  • Genomskådad (1937)
  • Hemlighetsfull (1938)
  • Tusen år i Småland (1939)
  • Fred med jorden (1940)
  • Väckarklocka (1941)
  • Selma Lagerlöf I (1942)
  • Selma Lagerlöf II (1943)
  • Hans Larsson (1944)
  • Vinden vände bladen (1947)
  • Spinnerskan (1948)
  • Fredrika Bremer (1949)

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Elin Matilda Elisabeth Wägner // Brockhaus Enzyklopädie
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Elin Mathilda Elisabeth Wägner Праверана 28 лютага 2020.
  3. 3,0 3,1 3,2 Lunds domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/LLA/13254/C I/14 (1881-1892), bildid: 00106227_00062, sida 58 Праверана 28 верасня 2020.
  4. 4,0 4,1 Elin Mathilda Elisabeth, f. 1882 i Lund Malmöhus länRiksarkivet. Праверана 28 верасня 2020.
  5. 5,0 5,1 Bergs kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/VALA/00028/C/4 (1920-1949), bildid: 80007270_00183 Праверана 28 верасня 2020.
  6. Wägner, Elin Matilda Elisabet // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/71108373Svenska gravar. Праверана 28 верасня 2020.
  7. 7,0 7,1 http://www.svenskaakademien.se/svenska-akademien/ledamotsregister/wagner-elin
  8. 8,0 8,1 (unspecified title) Праверана 20 ліпеня 2020.
  9. 9,0 9,1 http://www.samfundetdenio.se/
  10. 10,0 10,1 10,2 10,3 Svenskt kvinnobiografiskt lexikon
  11. Irene Andersson Hilda Florence (Flory) Margaret Gate (англ.) .

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]