Элісан Анідзука
| Элісан Сёдзі Анідзука | |
|---|---|
| 鬼塚 承次 | |
| Элісан Анідзука | |
| Краіна: |
|
| Спецыяльнасць: | спецыяліст палёту |
| Воінскае званне: | падпалкоўнік[d] |
| Экспедыцыі: | STS-51-C, STS-51-L |
| Дата нараджэння: | 24 чэрвеня 1946 |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | 28 студзеня 1986 (39 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Узнагароды: | |
Элісан Сёдзі Анідзука (24 чэрвеня 1946 — 28 студзеня 1986) — амерыканскі астранаўт гавайска-японскага паходжання, член экіпажа шатла «Чэленджэр».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў школу ў Кеалакекуа ў 1964 годзе. У чэрвені 1969-га атрымаў ступень бакалаўра па аэранаўтыцы і астранаўтыцы ва ўніверсітэце Каларада, а ў снежні таго ж года — ступень магістра па той жа спецыяльнасці.
У 1970 годзе пачаў службу ў ВПС ЗША ў якасці борт-інжынера, пасля лётчыка-выпрабавальніка. Праходзіў службу на авіябазе Мак-Клелан ў акрузе Сакрамента. Са жніўня 1974-га па ліпень 1975 — навучанне ў Школе лётчыкаў-выпрабавальнікаў. Пасля заканчэння школы атрымаў прызначэнне ў Цэнтр лётных выпрабаванняў авіябазы Эдвардс.
У 1978 годзе ў складзе 8-га набору трапіў у атрад астранаўтаў НАСА. Першы палёт у космас ажыццявіў у складзе экспедыцыі STS-51C на касмічным чоўне «Дыскаверы» у студзені 1985 года. Затым быў прызначаны ў экіпаж місіі STS-51L на «Чэленджэр». Касмічны карабель пацярпеў катастрофу пры запуску 28 студзеня 1986 года. Анідзука загінуў разам з усімі астатнімі членамі экіпажу. Пахаваны на Нацыянальным ціхаакіянскім мемарыяльным могілках у Ганалулу. Пасмяротна прысвоена званне палкоўніка.