Эліша Катберт
| Эліша Катберт | |
|---|---|
| англ.: Elisha Cuthbert | |
| | |
| Дата нараджэння | 30 лістапада 1982 (43 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Дыён Фанёф[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | |
| Кар’ера | 1996 — наш час |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0193846 |
Эліша Катберт (англ.: Elisha Cuthbert; нар. 30 лістапада 1982, Калгары, Альберта, Канада) — канадская актрыса і мадэль.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Катберт нарадзілася ў Калгары, Альберта, дачка Патрысіі, хатняй гаспадыні, і Кевіна, аўтамабільнага інжынера-канструктара. У Элішы ёсць брат Джонатан і сястра Лі-Эн, яна вырасла ў горадзе Грынфілд-Парк, недалёка ад Манрэаля, Квебек. У 2000 годзе скончыла Сентэніяльскую сярэднюю школу і ва ўзросце 17 гадоў пераехала ў Лос-Анджэлес, каб працягнуць акцёрскую кар’еру.
З 9 гадоў Эліша пачала працаваць мадэллю для розных ліній дзіцячага адзення. Упершыню яна з’явілася на тэлебачанні ў дзіцячым хорар-шоу «Баішся ты цемры?» у эпізадычнай ролі, затым яна стала пастаяннай удзельніцай гэтага шоу. Таксама яна стала са-вядучай у шоу «Папулярная механіка для дзяцей», якое здымалася ў Манрэалі. Яе ўдзел у тэлешоу прыцягнуў увагу тагачаснай першай лэдзі ЗША Хілары Клінтан, якая запрасіла яе ў Белы дом.
Катберт сыграла сваю першую ролю ў кіно ў сямейнай драме «Танцуючы на Месяцы» (1997). Яна таксама знялася ў некалькіх канадскіх фільмах на сямейную тэму і ў трылеры «Паветраная хуткасць». Эліша згуляла галоўную ролю ў канадскім тэлефільме «Шчаслівая дзяўчынка» (2001), за якую атрымала прэмію «Джэміні».
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #137191340 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эліша Катберт