Эліят Голдэнталь
| Эліят Голдэнталь | |
|---|---|
| англ.: Elliot Goldenthal | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 2 мая 1954[1] (71 год) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Жонка | Julie Taymor[d] |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | кампазітар, паэт-песеннік, аўтар песень, кінакампазітар |
| Гады актыўнасці | з 1978 |
| Жанры | опера |
| Лэйблы | Atlantic Records |
| Узнагароды | |
| elliotgoldenthal.com | |
Эліят Голдэнталь (англ.: Elliot Goldenthal; нар. 2 мая 1954, Нью-Ёрк) — амерыканскі кампазітар сучаснай класічнай музыкі, аўтар музыкі да тэатральных пастановак і кіно. Лаўрэат прэміі «Оскар» за музыку да фільма «Фрыда».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эліят Голдэнталь нарадзіўся 2 мая 1954 года ў Брукліне, Нью-Ёрк, ЗША. Скончыў Бруклінскую сярэднюю школу, яшчэ ў 14-гадовым узросце напісаў свой першы балет. Адначасова са стварэннем складанай музыкі ўдзельнічаў у музычных сэйшнах рок і джаз гуртоў Нью-Ёрка. Скончыў у 1979 годзе Манхэтэнскую вышэйшую школу музыкі, дзе вучыўся ў Аарона Копленда і Джона Карыльяна.
Працуе ў галіне кампазіцыі, складае балеты, оперы, араторыі, м’юзіклы, кіруе аркестрамі, прадзюсуе тэатральныя і музычныя пастаноўкі. Эліят Голдэнталь — музычны эксперыментатар і стыліст. Менавіта гэтыя якасці прыцягнулі да яго кінематаграфістаў. У 1979 годзе ён напісаў свой першы саўндтрэк — музыку да фільма «Какаінавы каўбой» (реж. Улі Ломель). Затым была праца з Гас Ван Сентам у фільме «Аптэчны каўбой» (1989). Эліят Голдэнталь неаднаразова працаваў з кінарэжысёрамі Нілам Джорданам і Джоэлам Шумахерам.
Выбраная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1979 — «Какаінавы каўбой»
- 1989 — «Аптэчны каўбой»
- 1995 — «Heat»
- 1997 — «Хлопчык-мяснік»
- 2002 — «Фрыда»
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Elliot Goldenthal // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эліят Голдэнталь- Эліят Голдэнталь на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Нарадзіліся 2 мая
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Брукліне
- Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую музыку да фільма»
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары XX стагоддзя
- Кампазітары XXI стагоддзя
- Кампазітары ЗША
- Кінакампазітары ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік»
- Лаўрэаты прэміі Obie