Перайсці да зместу

Эмансіпацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эмансіпацыя (лац.: emancipatio — вызваленне) — тэрмін, які абазначае працэс або дзеянне, якое вядзе да вызвалення асобы або групы асоб ад залежнасці, падпарадкавання, апекі, прыгнёту, а таксама ўраўнованне ў правах, або адмену абмежаванняў[1].

У гістарычным і юрыдычным кантэксце эмансіпацыя часта азначала вызваленне сына з-пад бацькоўскай улады.

У шырэйшым значэнні тэрмін абазначае ліквідацыю сацыяльнай, палітычнай або юрыдычнай няроўнасці. Важным прыкладам з'яўляецца эмансіпацыя жанчын — працэс атрымання імі роўных правоў з мужчынамі[1].

Іншыя прыклады: эмансіпацыя рабоў (адмена рабства ў ЗША), эмансіпацыя прыгонных (адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі), эмансіпацыя яўрэяў (адмена мяжы аселасці), эмансіпацыі этнічных меншасцей Беларусі.

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 117. — 472 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).