Эма Вікен
Эма Вікен | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Emma Wikén |
Спецыялізацыя | лыжныя гонкі |
Нарадзілася |
1 мая 1989 (35 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 167 см |
Вага | 60 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эма Вікен (шведск.: Emma Wikén, нар. 1 мая 1989 года, Осарна, Емтланд) — шведская лыжніца, прызёрка чэмпіянату свету 2013 года ў эстафеце, шматразовая прызёрка юніёрскіх і моладзевых першынстваў планеты. Больш паспяхова выступае ў дыстанцыйных гонках.
У Кубку свету Вікен дэбютавала 6 сакавіка 2010 года. На наступны дзень упершыню трапіла ў дзясятку лепшых на этапе Кубка свету, у эстафеце. Агулам на сённяшні момант мае 4 патрапленняў у дзясятку лепшых на этапах Кубка свету, 3 у камандных гонках і 1 у асабістых. Лепшым дасягненнем Вікен у агульным выніковым заліку Кубка свету з’яўляецца 83-е месца ў сезоне 2011/12.
За сваю кар’еру прымала ўдзел у адным чэмпіянаце свету. На сусветным першынстве 2013 года заваявала сярэбраны медаль у эстафеце, акрамя таго была 14-й у скіятлоне 7,5 + 7,5 км і 19-й у гонцы на 10 км вольным стылем.