Эма Лазарус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эма Лазарус
Emmalazarusengraving.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 22 ліпеня 1849(1849-07-22)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 19 лістапада 1887(1887-11-19)[1][2][…] (38 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэтка, пісьменніца, журналіст
Валодае мовамі: англійская[5]
Узнагароды:
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Эма Лазарус (англ.: Emma Lazarus; 22 ліпеня 1849 — 19 лістапада 1887) — амерыканская пісьменніца.

Нарадзілася ў сям’і багатага плантатара, нашчадка старадаўняй сефардскай сям’і, якая бегла ў Новы Свет з Партугаліі ад пераследу інквізіцыі.

Атрымала хатнюю адукацыю. Пачала публікаваць вершы ў 1866 годзе. Працяглы час займалася грамадскай дзейнасцю: уладкаваннем габрэйскіх уцекачоў, якія пакінулі падчас пагромаў Расійскую імперыю і прыбылі ў ЗША. У публіцыстычных артыкулах выкрывала амерыканскіх габрэяў за чэрствасць і абыякавасць.

Перакладала з іўрыту на англійскую мову вершы «Залатога стагоддзя іспанскага габрэйства» (Егуда бен Галеві, Мошэ ібн Эзра, Ібн Гвіроль). Некаторыя з гэтых перакладаў увайшлі ў малітоўнікі.

Верш Эмы Лазарус «Новы Калос» (The New Colossus) атрымаў першы прыз на аўкцыёне, дзе збіралі сродкі на пабудову п’едэстала Статуі Свабоды, цяпер ён напісаны на пліце п’едэстала.

На беларускую мову яе некаторыя вершы пераклала Ганна Янкута.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Emma Lazarus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Emma Lazarus // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Emma Lazarus // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://en.wikisource.org/wiki/Woman_of_the_Century/Emma_Lazarus
  5. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.