Эма Лунт
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзілася |
26 чэрвеня 1989[1] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 64 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападаючы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эма Лінея Лунт (шведск.: Emma Linnea Lundh; нар. 26 чэрвеня 1989, Сольна, Стакгольм) — шведская футбалістка, нападаючая шведскага жаночага клуба «Бромапойкарна» і жаночай зборнай Швецыі. Да свайго пераходу ў англійскі «Ліверпуль» у 2016 годзе, Лунт паспела пагуляць за цэлы шэраг шведскіх клубаў, а таксама нарвежскі «Квінер».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаючы сваю футбольную кар’еру ў юнацкіх камандах «Вікш’ё», Лунт дэбютавала ў Дамалсвенскане ва ўзросце 16 гадоў і на працягу нядоўгага часу змяніла некалькі клубаў. Яна гуляла за «Хамарбю» ў 2006 годзе, «Юргардэн» у 2007 годзе і АІК у 2008 годзе. У гэты перыяд сваёй кар’еры Лунт не была прафесійнай футбалісткай і працавала выхавальніцай у дзіцячым садзе. Лунт па заканчэнні сезону 2012 года пакінула клуб Дамалсвенскана «Лінчэпінг», вярнуўшыся ў АІК, з якім яна падпісала аднагадовы кантракт. Яна пакінула АІК за тры з паловай гады да вяртання, адправіўшыся на правах арэнды ў «Цюрэса».
У студзені 2016 года Лунт перайшла ў англійскі «Ліверпуль» з нарвежскага клуба «Квінер», дзе правяла другую частку сезона 2015 года.
Лунт пакінула «Ліверпуль», правёўшы ў ім дзесяць месяцаў з двух гадоў, прадугледжаных кантрактам, вярнуўшыся ў Швецыю, перайшоўшы ў клуб Дамалсвенскана «Вітшэ». У лютым 2017 гады ў яе быў дыягнаставаны рассеяны склероз, пасля таго як яна некалькі гадоў пакутавала ад стомы. Лунт працягнула сваю футбольную кар’еру і ў жніўні 2019 года пагадзілася перайсці ў «Бромапойкарну», якая ўдзельнічала ў барацьбе за выжыванне ў Элітэтан. Яна падпісала з гэтым клубам новы кантракт на сезон 2020 года, калі яе добрая форма дапамагла «Бромапойкарне» захаваць сваё месца ў дывізіёне.
Зноскі
- ↑ Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.