Эма Пятроўна Галавач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эма Пятроўна Галавач
Дата нараджэння 1 мая 1961(1961-05-01) (62 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук і кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Эма Пятроўна Галавач (нар. 1 мая 1961, Ютэрбаг, Германія) — беларускі эканаміст. Доктар тэхнічных навук (2001), кандыдат эканамічных навук (1992), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Эканоміка і арганізацыя будаўніцтва», 1983; аспірантура, 1990).

Працавала ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце (1985—2018, прафесар кафедры сусветнай эканомікі, маркетынгу, інвестыцый, у 1999—2004 — загадчык кафедры), Акадэміі фізічнага выхавання Юзафа Пілсудскага ў Варшаве (Бяла Падляска, Польшча; з 2018, прафесар кафедры гуманітарных і сацыяльных навук).

Навуковыя інтарэсы: павышэнне арганізацыйнай надзейнасці і ўстойлівасці прадпрыемстваў інвестыцыйна-будаўнічага комплексу; даследаванне паводзін спажыўцоў на рынку турысцкіх паслуг.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Научные основы повышения организационной надежности и устойчивости предприятий инвестиционно-строительного комплекса : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.02.22 / Головач Эмма Петровна. ― Москва, 2001.
  • Оценка устойчивости предприятий инвестиционного комплекса (на примере строительных организаций) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.05 / Головач Эмма Петровна. ― Минск, 1992.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Головач Эмма Петровна // Брэст = Брест = Brest : 1000 : энциклопедия. — Минск, 2019. — С. 360.
  • Головач Эмма Петровна // Профессора, доценты, преподаватели Брестского государственного технического университета (к 50-летию со дня основания) : библиографический справочник. — Брест, 2016. — С. 53.