Эма (музычны стыль)
Эма | |
---|---|
Вытокі: |
Хардкор-панк Готык-рок Інды-рок Пост-хардкор |
Месца і час узнікнення: | Сяр. 1980-ых, Вашынгтон |
Музычныя інструменты: | Вакал - Гітара - Бас-гітара - Барабан |
Папулярнасць: | Спарадычная ў 1980-я, 1990-я, мейнстрым з сяр. да кан. 2000-ых |
Разнавіднасці | |
Рэгіянальныя сцэны: | Мідвестэрн-эма - Washington,D.C. |
Гл. таксама: | |
Выканаўцы эма-року - Храналогія альтэрнатыўнага-року |
Эма (англ.: Emo, скарачэнне ад «эмацыйны») — стыль рок-музыкі, які вылучаецца меладычнай музычнасцю і экспрэсіўнай лірыкай. З’явіўся ў сярэдзіне 1980-х у Вашынгтоне, дзе быў вядомы як «эмацыйны хардкор-панк» або «эмакор», распрацаваны такімі гуртамі, як Rites of Spring і Embrace. Стыль быў перапрацаваны амерыканскімі панк-рокерамі ў пачатку 1990-х, яго гучанне змянілася, змяшалася з поп-панкам і інды-рокам, блізкімі па гучанні гуртамі Jawbreaker і Sunny Day Real Estate. Да сярэдзіны 1990-х шматлікія эма-гурты з’явіліся на Сярэднім Захадзе і ў цэнтральнай частцы ЗША, а таксама некалькі інды-лэйблаў пачалі спецыялізавацца ў гэтым стылі. Эма уварваўся ў мэйнстрым ў пачатку 2000-х, з поспехам груп Jimmy Eat World і Dashboard Confessional і з’яўленнем паджанру скрыма. На базе прыхільнікаў эма і роднасных жанраў паўстала аднайменная субкультура.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- www.emo-city.ru Архівавана 10 лістапада 2008.
- www.emo-kids.org Архівавана 9 снежня 2008.