Эмбарга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эмбарга (ад ісп. Embargo) — накладанне арышту, забарона, ад embargar — накладваць арышт, эмбарга; перашкаджаць, замінаць, паходзіць ад лац. imbarricare — перашкаджаць, замінаць.

  • 1. накладанне дзяржавай забароны на ўвоз іншымі краінамі або вываз з краіны золата або замежнай валюты, асобных відаў тавараў — зброі, сучасных тэхналогій і інш;
  • 2. забарона дзяржаўнай уладай заходу ў парты сваёй краіны суднаў, якія належаць іншым краінам, ці выхаду са сваіх партоў суднаў іншых краін;
  • 3. частковае або поўнае спыненне гандлю з пэўнымі краінамі па рашэнні ААН або іншага міждзяржаўнага аб’яднання ў якасці рэпрэсіўнай меры ў адносінах да дадзенай краіны за парушэнне Статута ААН або іншыя непрыстойныя дзеянні.

Мэтай эмбарга могуць з’яўляцца рэпрэсаліі ў дачыненні да іншай дзяржавы, жаданне нанесці яму матэрыяльную шкоду.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах, Т.18, кн.1, Мн., 2004, С.117