Эмблема Мальдываў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмблема Мальдываў
Дэталі
Заснаванне 1965

Эмблема Мальдываў — дзяржаўны сімвал Мальдыўскае дзяржавы. Эмблема змяшчае выявы какосавай пальмы і двух мальдыўскіх сцягоў, што скрыжоўваюцца ў аснове; скрутка, на якім напісана традыцыйная арабская назва краіны. Паміж сцягамі ўдадкаваўся паўмесяц з зоркаю.

Какосавая пальма — галоўнае дрэва астравоў, крыніца і сімвал дабрабыту мальдыўцаў. Астраўляне недарэмна лічаць пальму лепшым у свеце дрэвам — яны дбайна выкарыстоўваюць кожную частку расліны для сваіх патрэбаў: ад будаўніцтва чоўнаў да медыцыны. Паўмесяц і зорка — традыцыйныя сімвалы ісламу, што пранік на астравы ў ХІІ стагоддзі і сёння з'яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй.

Словы на скрутку «Ад-Даўлат Аль-Махалдхібія» (араб. الدولة المحلديبية‎‎) напісаны ў арабскім стылі насх. Гэтую назву выкарыстоўваў нацыянальны герой Мальдываў султан Аль-Газі Махамед Факурафаані Аль-Азам, і азначае яна «дзяржава Махал Дзібіят» — назва, пад якой краіна стала вядомая свету з нататак і карт Ібн Батуты ды іншых арабскіх падарожнікаў, сучаснікаў султана.