Эмблема Непала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эмблема Непала
Emblem of Nepal.svg
Дэталі
Зацверджана

2006

Эмблема Непала была зменена пасля Непальскай грамадзянскай вайны.

Новая эмблема была ўведзена 30 снежня 2006 года. На эмблеме намаляваны сцяг Непала, гара Эверэст, зялёныя ўзгоркі, якія сімвалізуюць пагорыстыя вобласці Непала, а жоўты колер — урадлівыя рэгіёны, злучаныя мужчынскія і жаночыя рукі, якія сімвалізуюць раўнапраўе палоў, і гірлянду рададэндранаў (нацыянальная кветка). Па-над гэтым — белы сілуэт у форме геаграфічных абрысаў Непала. У ніжняй частцы эмблемы цёмна-чырвоны (колер Непала) скрутак з нацыянальным дэвізам на санскрыце: जननी जन्मभूमिश्च स्वर्गादपी गरीयसी (jananī janmabhūmiśca svargādapi garīyasī), які перакладаецца як «Маці і Радзіма больш, чым нябёсы». Тэкст дэвізу, які часта прымаецца за ўрывак з «Рамаяны», насамрэч адносіцца да твора «Анандамат» (аўтар — Банкім Чандра Чатападзьяй). Гэта эмблема з'яўляецца першай, на якой перасталі маляваць непальскія клінкі.

Эмблема Каралеўства Непал[правіць | правіць зыходнік]

Эмблема Каралеўства Непал 1962—2008 гг.

На эмблеме, якая выкарыстоўвалася да 30 снежня 2006 года, прысутнічалі выявы белай каровы, зялёнага фазана (гімалайскі манал), Сонца і Месяца, двух салдатаў гуркха (у аднаго з іх за поясам крывой нож (кукры) і лук у руках, а ў іншага вінтоўка), пікаў Гімалаяў, двух перакрыжаваных непальскіх сцягоў і кукры, слядоў Гаратхака (бажаство апекуна Гуркха) і каралеўскага галаўнога ўбору. Гэта варыянт эмблемы таксама змяшчаў чырвоны скрутак з нацыянальным дэвізам.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]