Эмодзі
Эмодзі | |
---|---|
Тып пісьма | ідэаграфічнае |
Мовы | міжнародная |
Гісторыя | |
Месца ўзнікнення | Японія |
Дата стварэння | 1990-я |
Перыяд | XXI стагоддзе |
Уласцівасці | |
Знакаў | больш 800 |
Дыяпазон Юнікода |
U+1F300…U+1F5FF, U+263A U+1F600 …U+1F64F |
ISO 15924 | Zsye |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эмодзі (ад яп.: 絵 э - «карцінка» і 文字 модзі - «знак», «сімвал»; вымаўленне: [emoʥi]?) — мова ідэаграмаў і смайлікаў, які выкарыстоўваецца ў электронных паведамленнях і вэб-старонках, а таксама самі піктаграмы. Гэтая графічная мова, дзе замест слоў выкарыстоўваюцца спалучэнні малюнкаў, з’явілася ў Японіі і распаўсюдзілася па ўсім свеце. Першапачаткова эмодзі выглядаў як мова піктаграмаў, дзе сімвалы выкарыстоўваліся гэтак жа, як і ў ASCII-эматыконах, але мелі больш шырокі дыяпазон ужывання, а самі абразкі былі стандартызаваны ў клавіятуры, якая стала даступнай на мабільных прыладах. Некаторыя сімвалы эмодзі маюць спецыфічнае значэнне ў японскай культуры: напрыклад, бізнесовец, які кланяецца, ёрытэн, белая кветка, які пазначае «бліскуча выкананае хатняе заданне», або група знакаў для абазначэння папулярнай ежы: рамэн, данга, анігіры і сушы.
У адрозненне ад эмодзі, эматыконы ўзніклі як сродак выяўленняіэмоцый існымі друкарскімі сродкамі па ініцыятыве карыстальнікаў. Тым не менш некаторыя эмодзі, якія абазначаюць твары, адносяць да эматыконаў[1].
Зноскі
- ↑ Alex Hern. Don’t know the difference between emoji and emoticons? Let me explain, The Guardian