Эмульгатары

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Эмульгатар)
Перайсці да: рух, знайсці

Эмульгатары — рэчывы, якія забяспечваюць стварэнне эмульсій з нязмешвальных вадкасцяў.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

Эмульгатары часта дадаюць у харчовыя прадукты з мэтай стварэння і стабілізацыі эмульсій і іншых харчовых дысперсных сістэм.

Эмульгатары вызначаюць кансістэнцыю харчовага прадукта, яго пластычныя ўласцівасці, глейкасць і адчуванне «напоўненасці» ў роце.

Вылучаюць некалькі падгруп:

  • уласна эмульгатары
  • пенаўтваральнікі - рэчывы, якія ствараюць ўмовы для змешвання газападобнай фазы ў вадкія і цвёрдыя харчовыя прадукты
  • стабілізатары пены - рэчывы, дадаваныя ў вадкія ўзбітыя прадукты для прадухілення расслайвання пены

Эмульгатары ў касметыцы[правіць | правіць зыходнік]

З прычыны, што шматлікія касметычныя сродкі ўяўляюць сабой эмульсіі, для стабілізацыі ўжываюць эмульгатары:

  • ПАВ (катыённыя, аніонныя, амфатэрныя, неіонагенныя),
  • Гідракалоіды расліннага і жывёльнага паходжання (агар, пекцін, жэлацін, хітазан, ланалін, халестэрын, лецыцін),
  • Сінтэтычныя і паўсінтэтычныя палімеры (карбапол, метылцэлюлоза, карбаксіметылцэлюлоза і інш.)

Шаблон:Харчовыя дабаўкі